Перайсьці да зьместу

Трасьцян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трасьцян
Канатка зь вяршыні ў Слаўске
Найвышэйшы пункт
Вышыня 1232 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Сьцяг Украіны Украіна Львоўская вобласьць Сколеўскі раён
Кантынэнт Эўропа
Краіна Украіна
Горная сыстэма Карпаты, Сколеўскія Бяскіды
Узыходжаньне
Клясычны маршрут з пст Слаўске
Трасьцян на мапе Ўкраіны
Трасьцян
Трасьцян
Трасьцян

Трасьцян (па-ўкраінску: Тростян) — горная вяршыня ў Сколеўскіх Бяскідах Украінскіх Карпатаў. Месьціцца ў Сколеўскім раёне Львоўскай вобласьці на захад ад пст Слаўске.

Вышыня гары 1232 м[1]. Узвышаецца на адасобленым масівам хрыбта, абмежаваным далінамі рэк Опір і Галаўчанка. Складзеная пераважна пяшчанікамі. Паўночна-ўсходнія схілы стромкія (30-40°), пакрытыя яловым лесам, паўднёвыя — палогія, малалесыя. Вяршыня плоская, прывяршынная частка спадзістая, пакрытая травяністай расьліннасьцю.

На гары ёсьць схілы для катаньня на горных лыжах ва ўсходнім, паўночным і заходнім кірунках, даўжынёю ад 1500 да 2000 мэтраў, рознай складанасьці, у залежнасьці ад майстэрства і фізычнай падрыхтоўкі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]