Магура (гара)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магура
Выгляд зь вяршыні паўднёвага схілу
Найвышэйшы пункт
Вышыня 1362 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Сьцяг Украіны Украіна
Кантынэнт Эўропа
Краіна Украіна
Горная сыстэма Карпаты
Магура на мапе Ўкраіны
Магура
Магура
Магура

Магура (гара) — горная вяршыня ва Ўкраінскіх Карпатах у масіве Сколеўскі Бяскід. Разьмяшчаецца на мяжы Сколеўскага раёну Львоўскай вобласьці й Далінскага раёну Івана-Франкоўскай вобласьці. Вышыня 1362,7 мэтраў. Месьціцца ў міжрэччы Опіру й Мізунькі. Вяршыня й схілы гары пакрыты лясамі. Магура зьяўляецца другой па вышыні вяршыняй Львоўскай вобласьці. На заходніх схілах гары разьмешчана ўрочышча «Магура». Па адной з вэрсій назва гары паходзіць ад румынскага слова, якое азначае горб або курган. Па іншай вэрсіі так называюць у Карпатах гару, што цалкам пакрыта лесам.