Перайсьці да зьместу

Рыцар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Экспанат рыцара ў Нацыянальным музэі гісторыі Беларусі

Ры́цар (па-нямецку: Ritter, па-лацінску: miles, caballarius, па-француску: chevalier, па-ангельску: knight, па-італьянску: cavaliere, першапачаткова — вершнік) — сярэднявечны дваранскі ганаровы тытул у Эўропе.

Рыцарства, як ваеннае і землеўладальніцкае саслоўе, паўстала ў франкаў у сувязі зь пераходам у VIII стагодзьдзі ад народнага пешага войска да коннага войска васалаў.

Пад уплывам царквы і паэзіі яно выпрацавала маральны і эстэтычны ідэал ваяра, а ў эпоху Крыжовых паходаў, пад уплывам узьніклых тады духоўна-рыцарскіх ордэнаў, замкнулася ў спадчынную арыстакратыю, лічыўшую сябе міжнародным ваенным ордэнам. Узмацненьне дзяржаўнай улады, перавага пяхоты над коньніцай, вынаходзтва агнястрэльнай зброі, стварэньне сталага войска ператварылі фэадальнае рыцарства да канца сярэднявечча ў палітычнае саслоўе нетытуляванага дваранства.

Рыцарскія годнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Статуэтка рыцара.

Рыцарскія годнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • мужнасьць (pronesse)
  • адданасьць (loyaute)
  • шчодрасьць (largesse)
  • разважлівасьць (le sens, у сэнсе ўмеранасьці)
  • вытанчаная таварыскасьць, куртуазнасьць (courtoisie)
  • пачуцьцё гонару (honneur)

Рыцарскія прыказаньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • быць верным хрысьціянінам
  • ахоўваць царкву і Эвангельле
  • абараняць слабых
  • любіць Радзіму
  • быць мужным у бітве
  • падпарадкоўвацца і быць адданым сэньёру
  • казаць праўду і трымаць сваё слова
  • аберагаць чысьціню нораваў
  • быць шчодрым
  • дужацца са злом і абараняць дабро, і г. д.

Сымбалізм рыцарства у геральдыцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выява турніру. Вальтар фон Клінген (Codex Manesse)

Высакародны рыцар лічыў за ганьбу для сябе ваяваць пешым, уяўляў сябе альбо вершнікам у баявых дасьпехах (як, напрыклад, на гербе Пагоня), альбо, замест гэтага, зьмяшчаў на свой герб падкову — самую паважаную і любімую славянінам эмблему. Крыж — таксама сымбаль высакароднага рыцарства, але калі падкова ўказвае на баявое значэньне, то крыж — на рэлігійнае значэньне рыцара. Крыж — перамога крыжа над месяцам (сымбалем паганства, татараў), перамога, атрыманая мячом, і ўзнагарода, якая чакала на нябёсах кожнага, хто выканаў на зямлі волю Бога. Такім прыкладам можа служыць герб Любіч, альбо герб старажытнага шляхецкага рыцарскага роду Грушэцкіх.

Помнікамі сярэднявечнага рыцарства застаюцца замкі XII—XIV стст. З адміраньнем рыцарства такія замкі ператвараліся часам у злачыньніцкія гнёзды, апорныя пункты для сыстэматычнага рабаваньня прыежджых суседзяў. Рудольфу Габсбурскаму прыналежыць гонар зьнішчэньня ў Нямеччыне вялікага ліку разбойніцкіх гнёздаў такіх рыцараў-рабаўнікоў.

Узбраеньне і тактыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Узбраеньне рыцара. Metropolitan Museum of Art, Нью-Ёрк

У XI—XII стст. рыцараў абараняла толькі кальчуга. У XIII ст. зьяўляюцца нагруднікі і карсэт. Кожны цяжкаўзброены рыцар браў з сабою трох коняў і аднаго, дзьвух альбо трох парабкаў (збраяносцаў).

Звычайным пастраеньнем для атраду рыцараў сярэднявечча быў «клін», які мог налічваць ад некалькі сотняў да некалькі тысячаў. Перад бітвай войскі выстройваліся ў тры баявыя лініі, адна за другой, а кожная баявая лінія распадалася на «кліны», і мела цэнтар і два крыла.

У сувязі з ваенным бытам рыцараў у Францыі зьявіліся рыцарскія турніры, якія хутка распаўсюдзіліся затым у Нямеччыне, Англіі і іншых краінах Эўропы.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Gautier. La Chevalerie. — P., 1884.
  • Schreckenstein R. von. Die Ritterwurde und der Ritterstand. — Freiburg im Br., 1886.
  • Schulz A. Das hofische Leben zur Zeit der Minnesinger. — 1879—1880. — (2. Aufl. — 1889.).
  • Kohler Die Entwickelung des Kriegswesens und der Kriegfuhrung in der Ritterzeit.
  • Henne am Rhyn. Geschichte des Rittertums. — Leipzig.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыцарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў