Рак страўніка
Рак страўніка — ракавая пухліна, што ўтвараецца на эпітэлі[прыбраць шаблён] сьлізьніцы страўніка. На 5-ы год пасьля выяўленьня выжывае менш за 15% хворых праз звычайна запозьненае выяўленьне хваробы.
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадухіленьню хваробы спрыяе ўстойлівы расклад харчаваньня, пазьбяганьне празьмерна гарачай ежы, адмова паленьня і ўжываньня алькаголю. Таксама варта пазьбягаць салёнай і вэнджанай ежы. Карысна штодня ўжываць пераважна гародніну і фрукты, багатыя на вітаміны А, Е і С ды харчовыя валокны. Пры ўзьнікненьні ў страўніку жалезістых і адэнаматозных паліпаў, іх варта выдаляць. Таксама карысна безадкладна лекавацца ад хэлікабактэрыяў, якія выклікаюць язву[1].
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьвіцьцю хваробы спрыяюць:
- рак страўніка ў родзічаў;
- ІІ група крыві(en);
- вострая, вэнджаная(be), салёная, тлустая, перасмажаная і кансэрваваная ежа;
- алькагалізм,
- паленьне(en),
- гастрыт, язвы і паліпы;
- апэрацыя на страўніку;
- хэлікабактэрыя ў страўніку;
- праца з асбэстам(en) і нікелем;
- нястача вітамінаў В12(en) і С(en);
- нітраты(en) і нітрыты(be) ў ежы;
- злаякаснае малакроўе.
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З ростам пухліны назіраюцца наступныя праявы:
- агіда да мяса й рыбы;
- адчуваньне цяжару ў жываце(en) пасьля яды, млоснасьць(en) і ваніты(be);
- парушэньне стула (паносы, запоры(en));
- болі ў верхняй палове жывата, апяразвальныя болі, якія аддаюць у сьпіну (пры прырастаньні пухліны ў падстраўнікавую залозу);
- павелічэньне памераў жывата, назапашваньне вадкасьці ў брушной поласьці (асцыт(en));
- пахудзеньне;
- страўнікава-кішачны крывацёк(en)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сьвятлана Барысенка. Колькі прычын у раку страўніка // Зьвязда : газэта. — 6 верасьня 2017. — № 171 (28535). — С. 13. — ISSN 1990-763x.
- ^ Фактары рызыкі разьвіцьця раку страўніка // Зьвязда : газэта. — 5 траўня 2004. — № 110 (25123). — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рак страўніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |