Пузыны
Выгляд
Герб «Брама» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Тытул | князі |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае |
Пузыны (Puzyny) — княскі род гербу «Брама (Агінец)».
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядуць род ад Рурыкавічаў, у XVI ст. выводзілі сябе ад князёў чарнігаўскіх, уладальнікаў места Казельск (не пацьвярджаецца дакумэнтальна).
Пачынальнік роду Васіль Глушонак, выслужыў у вялікага князя Казімера землі на Смаленшчыне, у пачатку 1480-х гадоў перайшоў да маскоўскага гаспадара. Ягоныя нашчадкі засталіся ў Вялікім Княстве Літоўскім[1][2].
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрэй Пузына (?—1701) — кашталян менскі
- Юзэф Дамінік Пузына (1690—1752) – біскуп інфлянцкі
- Антоні Міхал Пузына (?—1752) — харунжы надворны літоўскі, кашталян амсьціслаўскі
- Нікадэм Пузына (1753—1819) — біскуп-суфраган віленскі
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Пузыны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 474.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пузыны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў