Антоні Міхал Пузына
![]() А. М. Пузына. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
![]() Герб «Агінец» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 24 сакавіка 1752 |
Род | Пузыны |
Бацькі | Андрэй Пузына |
Антоні Міхал Пузына (? — 24 сакавіка 1752) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы надворны літоўскі (з 1728), кашталян амсьціслаўскі (з 1746).
Трымаў Упіцкае[1][2] (1724-1732), Трыскае і Шылянскае староствы[3].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З княскага роду Пузынаў гербу «Агінец», сын Андрэя і Эўфрасіньні з Храстоўскіх.
У 1717 атрымаў урад харунжага ўпіцкага[1], займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.
Пабраўся шлюбам з Альжбетай Агінскай, славутай мэцэнаткай, зь якой меў 3 дачок[3].
Прыведзены ў картцы партрэт захоўваецца ў Віцебскім краязнаўчым музэі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Валерый Пазднякоў. Пузыны // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 475.
- ^ Пузыны // ЭГБ. — Менск: 1999 Т. 5. С. 6.
- ^ а б Puzynowie. Genealogie rodów polsko-litewsko-ruskich. Праверана 1 студзеня 2012 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9