Перайсьці да зьместу

Прэзыдэнт Ізраілю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Офіс прэзыдэнта Ізраілю (2007)

Прэзыдэ́нт Дзяржа́вы Ізра́іль (па-габрэйску: נשיא המדינה, Нэсі ХаМэдына — прэзыдэнт дзяржавы; па-арабску: رئيس الدولة‎) — кіраўнік дзяржавы Ізраіль. Прэзыдэнт Ізраілю выконвае ў асноўным цырыманіяльныя функцыі[1], а рэальная ўлада ў дзяржаве належыць прэм’ер-міністру. Цяперашнім прэзыдэнтам з 24 ліпеня 2014 року зьяўляецца Рэўвэн Рыўлін. Прэзыдэнт абіраецца галасаваньнем Кнэсэту, тэрмін ягоных паўнамоцтваў складае 7 гадоў, на другі тэрмін пераабраньне немагчымае.

Сьпіс прэзыдэнтаў Ізраілю

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
1 Хаім Вайцман 1949—1952
2 Іцхак Бэн-Цьві 1952—1963
3 Зальман Шазар 1963—1973
4 Эфраім Кацыр 1973—1978
5 Іцхак Навон 1978—1983
6 Хаім Херцаг 1983—1993
7 Эзэр Вэйцман 1993—2000
8 Машэ Кацаў 2000—2007
9 Шымон Пэрэс 2007—2014
10 Рэўвэн Рыўлін з 2014 году
  1. ^ The Presidency in Israel President of Israel

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]