Палітычны вязень
Выгляд
Паліты́чны вя́зень — зьняволены за палітычную дзейнасьць, выступ супраць улады або крытыку ўраду ў сваёй краіне[1] «Міжнародная амністыя» ўжывае свой тэрмін у адносінах да палітычных зьняволеных — вязьні сумленьня.
Азначэньне Парлямэнцкае асамблеі Рады Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кастрычніку 2012 году Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы(bg) (ПАРЭ) прыняла рэзалюцыю пра вызначэньне «палітычнага зьняволенага». Паводле яе, людзі, які знаходзіцца ў турме, зьяўляюцца палітычнымі зьняволенымі:[2]
- калі яны знаходзяцца ў турме супраць Эўрапейскае канвэнцыі пра абарону правоў чалавека й асноўных свабодаў(be) і яе пратаколаў (ЭКПЧ), асабліва супраць свабоды мысьленьня, сумленьня й рэлігіі, свабоды слова й інфармацыі, свабоды сходаў і асацыяцыяў;
- калі яны знаходзяцца ў турме з палітычных матываў, а не за злачынства;
- калі з палітычных прычынаў працягласьць альбо ўмовы пазбаўленьня волі не адпавядаюць прычыне, па якой яны знаходзяцца ў турме;
- калі з-за палітыкі яны знаходзяцца ў турме дыскрымінацыйна ў параўнаньні з іншымі людзьмі;
- калі яны знаходзяцца ў турме з-за несправядлівага судовага разгляду, зьвязанага з палітычнымі прычынамі.
Палітычныя вязьні ў Рэспубліцы Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У жніўні 2021 году колькасць палітвязьняў(be) у Беларусі складала больш за 800 (паводле «Вясны»)[3]. Паводле стану на сакавік 2022 году гэтая лічба дасягнула 1080 чалавек.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Explainer: What Defines A Political Prisoner?. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.
- ^ PACE - Resolution 1900 (2012) - The definition of political prisoner. Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы.
- ^ Alexandra Sivtsova. (2021-10-27) 420, give or take Meduza talks to Memorial’s Sergey Davidis about Russia’s growing number of political prisoners (анг.). Meduza. — As of October 27, the Viasna Human Rights Center considers 833 people in Belarus political prisoners.. Праверана 2021-10-31 г. Архіўная копія ад 2021-10-28 г.