Перайсьці да зьместу

Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх (Жодзішкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх
Краіна Беларусь
Вёска Жодзішкі
Каардынаты 54°37′16.78″ пн. ш. 26°26′36.55″ у. д. / 54.6213278° пн. ш. 26.4434861° у. д. / 54.6213278; 26.4434861Каардынаты: 54°37′16.78″ пн. ш. 26°26′36.55″ у. д. / 54.6213278° пн. ш. 26.4434861° у. д. / 54.6213278; 26.4434861
Аўтар праекту Тамаш Жаброўскі
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх

Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва першай паловы XVIII—XIX стагодзьдзяў у Жодзішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на правым стромкім беразе Вяльлі пры ўтоку ў яе ракі Сьвятлянкі[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1708 годзе ўладальнікі Жодзішкаў Барбара (з Комараў) Мінкевіч (Міцкевіч) і яе сын Адам падаравалі сядзібу езуітам. У 1727 годзе апошнія збудавалі касьцёл Сьвятога Юды Тадэвуша, у 1745 годзе адкрылі музычную бурсу, у 1767 годзе — аптэку. У 1757—1766 гадох паводле праекту архітэктара Тамаша Жаброўскага збудавалі мураваны калегіюм.

Па ліквідацыі ордэна езуітаў (1773 год) у 1774 годзе калегіюм прыстасавалі пад сядзібу, якая перайшла да Патоцкіх (паводле іншых зьвестак, Ласкарысаў, Мілашэўскіх).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1830-я гады сядзіба перайшла ў валоданьне Бакшанскіх.

За савецкім часам у будынку палаца разьмясьцілася псыхіятрычная лякарня.

Палац — помнік архітэктуры барока. Палац — прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Цэнтральны ўваход вылучаецца неглыбокім рызалітам з мансардай. Фасады падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і вузкімі лапаткамі ў прасьценках.

Плян галерэйны, памяшканьні перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі.

Парк пэйзажнага тыпу з дрэвамі мясцовых пародаў — ліпы, клёна, таполі ды іншых.

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 12А
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000467