Павал Марыеў
Павал Марыеў | |
па-беларуску: Павел Лук'янавіч Марыеў | |
Сябра Нацыянальнага сходу РБ | |
---|---|
2004 — 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 чэрвеня 1938 (86 гадоў) в. Дулава, Яраслаўская вобласьць, РСФСР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Павал Лук’янавіч Марыеў (нарадзіўся 16 чэрвеня 1938 году, в. Дулава, Яраслаўскі раён, Яраслаўская вобласьць) — беларускі палітык. Герой Беларусі, доктар тэхнічных навук, заслужаны работнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін Жодзіна і Менскай вобласьці (2008).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. У 1956 годзе тэхнік-канструктар на Ўральскім аўтамабільным заводзе ў Міясе (Чэлябінская вобласьць). Скончыў Яраслаўскі аўтамэханічны тэхнікум, служыў у Савецкім войску. У 1959 годзе прыехаў на працу на БелАЗ. Пачынаў тэхнікам-тэхнолягам. З 1992 па 2008 год генэральны дырэктар БелАЗу[1].
Доктар тэхнічных навук, аўтар і суаўтар 28 навуковых прац, 2 аўтарскіх пасьведчаньняў, 2 патэнтаў. Дэпутат Менскага абласнога савету дэпутатаў, дэпутат Жодзінскага гарадзкога савету дэпутатаў некалькіх скліканьняў.[2]
У 2004—2008 гадах зьяўляўся сябрам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня, уваходзіў у склад Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па эканоміцы, бюджэту і фінансах, быў дэпутатам Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі.
Цяпер — дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтру кар’ернай тэхнікі й тэхналёгіяў дзяржаўнай навуковай установы «Аб’яднаны інстытут машынабудаваньня» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]29 чэрвеня 2001 году ўказам № 360 узнагароджаны званьнем Героя Беларусі. Стаўся другім узнагароджаным гэтым званьнем.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Выпускнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту
- Героі Беларусі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласьці
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня