Перайсьці да зьместу

Ніжняя Аўстрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ніжняя Аўстрыя
Niederösterreich

Сьцяг
Гімн O Heimat, dich zu lieben[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Аўстрыя
Статус Фэдэральная зямля
Адміністрацыйны цэнтар Санкт-Пёльтэн
Landeshauptmann Johanna Mikl-Leitner[d]
Насельніцтва (2006)
1 581 510 (2-е месца)
Плошча 19 174 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 279 м
Месцазнаходжаньне Ніжняй Аўстрыі
Ніжняя Аўстрыя на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас CET (UTC+1)
Летні час СEST (UTC+2)
Код ISO 3166-2 AT-3
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ніжняя Аўстрыя (па-нямецку: Niederösterreich) — фэдэральная зямля на паўночным усходзе Аўстрыі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Санкт-Пёльтэн. Насельніцтва 1 581 510 чалавек (2-е месца сярод зямель; зьвесткі 2006 г.).

Сталіцай Ніжняй Аўстрыі зьяўляецца горад Санкт-Пёльтэн, насельніцтва якога складае 50 тыс. чалавек. Санкт-Пёльтэн знаходзіцца за 60 км на захад ад Вены ў раёне Мостфіртэлі. Горад разьмешчаны на рацэ Трайзэне, паміж Дунаем і перадгор’ямі Альпаў. Ён узьнік у VIII стагодзьдзі вакол абацтва сьвятога Гіпаліта і зьяўляецца адным з самых старажытных гарадоў Аўстрыі, некалі ён нават быў сталіцай краіны. З 1986 году — самы малады адміністрацыйны цэнтар Аўстрыі. Іншымі буйнымі гарадамі Ніжняй Аўстрыі зьяўляюцца гарады Вінэр Нойштат (39 тыс. чалавек), Крэмс (23,5 тыс. чалавек) і Вайдгофэн-на-Ібсе (11,5 тыс. чалавек), якія маюць асаблівы рэгіянальны статус.

На поўначы мяжуе з Чэхіяй, на ўсходзе — са Славаччынай, на паўднёвым усходзе — з фэдэральнай зямлёй Бургенляндам, на поўдні — з фэдэральнай зямлёй Штырыяй і на захадзе — зь Верхняй Аўстрыяй. Галоўнай ракой Ніжняй Аўстрыі зьяўляецца Дунай.

У Ніжняй Аўстрыі разьмешчана мясцовасьць Вахаў, уключаная ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]