Ньюкасл (Аўстралія)
Выгляд
Ньюкасл | |
анг. Newcastle | |
Дата заснаваньня: | 1804 |
Краіна: | Аўстралія |
Штат: | Новы Паўднёвы Ўэйлз |
Плошча: |
|
Вышыня: | 9 м н. у. м. |
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 0240, 0241, 0249 |
Паштовы індэкс: | 2300 |
Геаграфічныя каардынаты: | 32°55′0″ пд. ш. 151°45′0″ у. д. / 32.91667° пд. ш. 151.75° у. д.Каардынаты: 32°55′0″ пд. ш. 151°45′0″ у. д. / 32.91667° пд. ш. 151.75° у. д. |
Ньюкасл | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ньюкасл (па-ангельску: Newcastle) — горад у Аўстраліі, у штаце Новы Паўднёвы Ўэйлз. Насельніцтва каля 289 000 чалавек (2007), з прыгарадамі — 523 600; гэта другі горад штату пасьля Сыднэю па колькасьці жыхароў. Разьмешчаны за 162 км на поўнач ад Сыднэю, на беразе Тасманава мора ў вусьце ракі Гантэр.
Порт Ньюкаслу зьяўляецца сусьветным лідэрам па экспарце каменнага вугалю. Да 1950 году ў Ньюкасьле дзейнічала трамвайная сетка.
-
Сьветлавы фантан
-
Адна з вуліц
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ньюкасл ёсьць мяжой паміж акіянічным і вільготным субтрапічным кліматам, як і большая частка цэнтральнай і паўночнай часткі Новага Паўднёвага Ўэйлзу. Лета, як правіла, цёплае, а зіма — мяккая. Максымальныя ападкі — ў канцы восені і пачатку зімы.
|