Перайсьці да зьместу

Ньюкасл (Аўстралія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ньюкасл
анг. Newcastle
Населены пункт
Краіна
Штат Новы Паўднёвы Ўэйлз
Дата заснаваньня 1804
Геаграфія
Плошча
  • 261,8 км²
Вышыня НУМ 9 м
Часавы пас UTC+10
Каардынаты 32°55′50″ пд. ш. 151°45′15″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0240[4][5], 0241[4][5] і 0249[4][5]
Паштовы індэкс 2300
Ньюкасл на мапе Аўстраліі
Ньюкасл
Ньюкасл
Ньюкасл

Ньюкасл (па-ангельску: Newcastle) — горад у Аўстраліі, у штаце Новы Паўднёвы Ўэйлз. Насельніцтва каля 289 000 чалавек (2007), з прыгарадамі — 523 600; гэта другі горад штату пасьля Сыднэю па колькасьці жыхароў. Разьмешчаны за 162 км на поўнач ад Сыднэю, на беразе Тасманава мора ў вусьце ракі Гантэр.

Порт Ньюкаслу зьяўляецца сусьветным лідэрам па экспарце каменнага вугалю. Да 1950 году ў Ньюкасьле дзейнічала трамвайная сетка.

Ньюкасл ёсьць мяжой паміж акіянічным і вільготным субтрапічным кліматам, як і большая частка цэнтральнай і паўночнай часткі Новага Паўднёвага Ўэйлзу. Лета, як правіла, цёплае, а зіма — мяккая. Максымальныя ападкі — ў канцы восені і пачатку зімы.

 Кліматычныя зьвесткі для Ньюкаслу 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдні максымум t, °C 25,5 25,4 24,7 22,8 20,0 17,5 16,7 18,0 20,2 22,1 23,5 24,9 21,8
Сярэдні мінімум t, °C 19,2 19,3 18,2 15,3 12,0 9,7 8,4 9,2 11,4 14,0 16,1 18,0 14,2
Норма ападкаў, мм 89,5 108,0 120,8 116,6 117,4 117,4 94,9 74,8 73,5 73,3 70,4 81,5 1139,5
Крыніца: Bureau of Meteorology

Гарады-пабрацімы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]