Мілаш Зэман
Мілаш Зэман | |
па-чэску: Miloš Zeman | |
Прэзыдэнт Чэхіі | |
---|---|
8 сакавіка 2013 — 8 сакавіка 2023 | |
Прэм’ер-міністар: | Пётар Нэчас |
Папярэднік: | Вацлаў Кляўс |
Прэм’ер-міністар Чэхіі | |
17 ліпеня 1998 — 12 ліпеня 2002 | |
Прэзыдэнт: | Вацлаў Гавэл |
Папярэднік: | Ёзэф Тошаўскі |
Наступнік: | Уладзімер Шпідля |
Старшыня Палаты прадстаўнікоў | |
27 чэрвеня 1996 — 17 ліпеня 1998 | |
Папярэднік: | Мілян Угдэ |
Наступнік: | Вацлаў Кляўс |
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі | |
28 лютага 1993 — 7 красавіка 2001 | |
Папярэднік: | Іржы Горак |
Наступнік: | Уладзімер Шпідля |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 верасьня 1944 Колін, Пратэктарат Багеміі і Маравіі |
Партыя: |
Камуністычная партыя (1968—1970) Сацыял-дэмакратычная партыя (1992—2009) Партыя грамадзянскіх правоў (2009-цяпер) |
Сужэнец: | Івана Зэманова[d][1] |
Дзеці: | Кацярына Зэманова[d] і Давід Зэман[d] |
Бацька: | Josef Zeman[d] |
Маці: | Marie Zemanová[d] |
Адукацыя: | Вышэйшая эканамічная школа (Прага) |
Узнагароды: | |
Мі́лаш Зэ́ман (па-чэску: Miloš Zeman, ˈmɪloʃ ˈzɛman ; * 28 верасьня 1944, Колін, Пратэктарат Багеміі і Маравіі) — чэскі палітык, першы ўсеагульна абраны прэзыдэнт Чэхіі (2013). Раней займаў пасады прэм’ер-міністра (1998—2002), старшыні Палаты прадстаўнікоў чэскага парлямэнту (1996—1998). На пасадзе кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1990-я ператварыў яе ў адну з найбуйнейшых партыяў Чэхіі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мілашавы бацькі разьвяліся, калі таму было два гады. Выхаваньнем займалася маці, настаўніца па спэцыяльнасьці. Пасьля скончыў школу ў родным месьце і ў 1965 паступіў у Вышэйшую эканамічную школу ў Празе, якую скончыў у 1969[2].
У часе Праскай вясны 1968 Зэман стаў сябрам Камуністычнай партыі, аднак у 1970 быў выключаны зь яе за нязгоду з пактам пра ўварваньне ў Чэхаславаччыну[3]. Таксама пазбавіўся працы і больш за дзесяць гадоў працаваў у спартовай арганізацыі Sportpropag (1971—1984). У 1984 уладкаваўся ў кампанію Agrodat, зь якой быў звольнены ў 1989 за свой крытычны артыкул «Prognostika a přestavba» (Прагназаваньне і аднаўленьне)[2].
Улетку 1989 ягоны крытычны камэнтар на Чэхаславацкім тэлебачаньні, датычны нездавальняючага стану чэхаславацкай эканомікі, выклікаў скандал, а ў часе Аксамітнай рэвалюцыі ён стаў адным зь лідэраў Грамадзянскага форуму[4].
У красавіку 2001 Мілаш Зэман пакінуў пасаду старшыні партыі і пераехаў на адпачынак у Высачынскі край. У 2003 вылучаўся на выбарах прэзыдэнта, аднак саступіў Вацлаву Кляўсу з-за разьяднанасьці сваё партыі. Пасьля гэтага Зэман стаў жорстка крытыкаваць кіраўнікоў сацыял-дэмакратаў. 21 сакавіка 2007 з-за канфлікту зь лідэрам сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Пароўбэкам пакінуў партыю.
У 2013 року ўзяў удзел у першых усеагульных выбарах прэзыдэнта Чэскай рэспублікі, у другім туры перамогшы Карэла Шварцэнбэрга. У паўнамоцтвы ўступіў 8 сакавіка 2013.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ iDNES.cz (чэс.) — 2018.
- ^ а б Miloš Zeman novinky.cz Праверана 27 студзеня 2013 г.
- ^ Neuděloval bych ani milosti, ani amnestie, napsal čtenářům Zeman (чэс.) Mladá fronta DNES. iDNES. Праверана 27 January 2013 г.
- ^ "Jistý prognostik" si dovolil kritizovat komunistické hospodářství (чэс.). Чэскае тэлебачаньне (3 August 2010). Праверана 27 January 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мілаш Зэман (анг.) на сайце IMDb
- Працы Мілаша Зэмана(недаступная спасылка) ў Worldcat
Папярэднік Іржы Горак |
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі 1993—2001 |
Наступнік Уладзімер Шпідля |
Папярэднік Мілян Угдэ |
Старшыня Палаты прадстаўнікоў 1996-1998 |
Наступнік Вацлаў Кляўс |
Папярэднік Ёзэф Тошаўскі |
Прэм’ер-міністар Чэхіі 1998—2002 |
Наступнік Уладзімер Шпідля |
Папярэднік Вацлаў Кляўс |
Прэзыдэнт Чэхіі 2013— |
Наступнік ' |
- Нарадзіліся 28 верасьня
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Кавалеры Вялікага крыжа асаблівай ступені ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны
- Кавалеры ордэна падвойнага Белага крыжа I ступені
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Ізраілю
- Прэм’ер-міністры Чэхіі
- Прэзыдэнты Чэхіі
- Сябры Чэскай сацыял-дэмакратычнай партыі
- Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Чэскай рэспублікі
- Нарадзіліся ў Коліне
- Выпускнікі Эканамічнага ўнівэрсытэту ў Празе
- Дыябэтыкі