Перайсьці да зьместу

Колін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Колін
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Чэхія
Край Сярэднечэскі
Раён Колін
Першыя згадкі 1261
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Міхаэл Кашпар[d]
Геаграфія
Плошча 34,993165 км²
Вышыня НУМ 220 м
Каардынаты 50°01′41″ пн. ш. 15°12′02″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 32 046 чал. (2022)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 280 02
Нумарны знак S
Сайт Афіцыйны сайт
Колін на мапе Чэхіі
Колін
Колін
Колін

Ко́лін (па-чэску: Kolín, па-нямецку: Kolín) — горад у Чэхіі. Уваходзіць у склад Сярэднечэскага краю (вобласьці). Знаходзіцца за 60 км на усход ад Прагі на рацэ Лаба. Адміністрацыйны цэнтар раёну Колін. Каля 32 000 жыхароў. Чыгуначны вузел.

Заснаваны Вэнцаславам I як Новая Калёнія ў XIII стагодзьдзі. Першы пісьмовы ўспамін пра Колін, які тады ўжо меў статус каралеўскага гораду, датуецца 1261 годам. У 1475—1488 гадах Гінэк з Подзебрадаў, вядомы пісьменьнік эпохі Адраджэньня, сын Іржы з Подзебрадаў, жыў у Колінскім замку. У час Сямігадовай вайны, 18 чэрвеня 1757 году каля гораду адбылося Колінская бітва. У XV — пачатку XX стст. Колін меў адну з самых буйных жыдоўскіх абшчын на тэрыторыі Чэхіі; у час Другой сусьветнай вайны амаль уся яна была зьнішчана ў канцлягеры Тэразін; вайну перажылі толькі 60 колінскіх жыдоў.

Прамысловасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Прадпрыемствы машынабудаўнічай (вагоны, электратэхнічнае абсталяваньне), хімічнай, харчовай прамысловасьці.

У Коліне пад гандлёвай маркай «Uragan D2» дагэтуль вырабляецца сродак, вядомы пад назвай «Цыклён Б» (па-нямецку: Zyklon B), — прадукт хімічнай прамысловасьці Нямеччыны, які выкарыстоўваўся для масавага забойства ў газавых камэрах лягераў сьмерці[1].

Касьцёл Сьвятога Барталамея ў Коліне

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Колінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў