Мікраарганізм
Навука пра жыцьцё |
Ключавыя паняцьці |
---|
Сьпіс
|
Галіны |
Сьпіс
разьдзел-ня-знойдзены |
Дасьледаваньне |
Прымяненьне |
|
Мікрааргані́зм (ад грэц. μικρός «маленькі» і грэц. ὀργανισμός «арганізм») ці мікроб (μικρός і грэц. βίος «жыцьцё») — арганізм мікраскапічнага памеру, можа існаваць як у аднавузавай форме, так і калёніяй вузаў.
Чалавецтва меркавала пра існаваньне нябачнага воку жыцьця ад старажытнасьці, што пацьвярджаецца джайнісцкімі пісаньнямі VI стагодзьдзя да н. э. Навуковае вывучэньне мікраарганізмаў пачаў дзякуючы вынаходніцтву мікраскопа Антоні ван Леэўвэнгук. У 1850-х Люі Пастэр абверг тэорыю самазараджэньня, выявіўшы ролю мікраарганізмаў у псаваньні прадуктаў. У 1880-х Робэрт Кох адкрыў, што мікраарганізмы ёсьць прычынай такіх захворваньняў, як сухоты, халера, дыфтэрыя і сібірская язва.
Надзвычайная разнастайнасьць мікраарганізмаў тлумачыцца аднясеньнем да іх прадстаўнікоў большасьці аднавузавых прадстаўнікоў усіх трох дамэнаў жыцьця. Два зь іх, археі і бактэрыі, складаюцца выключна зь мікраарганізмаў. Трэці дамэн, эўкарыёты, уключае ўсе шматвузавыя арганізмы, а таксама аднавузавыя пратысты і пратазоі(d), якія ёсьць мікробамі. Некаторыя пратысты адносяцца да жывёлаў, некаторыя — да зялёных расьлінаў. Шматвузавыя мікражывёлы, грыбы і водарасьці, хоць і маюць маленькія памеры, але ў цэлым да мікраарганізмаў не адносяцца.
Пражываюць мікраарганізмы ў розных арэалах, ад палюсоў да экватара, у пустэльнях, гейзэрах, горах, глыбінях(d). Некаторыя вытрымліваюць экстрэмальныя ўмовы (надзвычай высокія ці нізкія тэмпэратуры), іншыя ўстойлівыя да высокага ціску, асобныя — да радыяцыі. Мікраарганізмы складаюць мікрабіёту ў і на ўсіх шматвузавых арганізмах.
Чалавек карыстаецца мікраарганізмамі для фэрмэнтацыі ежы і ачысткі сьцёкавых водаў, вырабу паліва, фэрмэнтаў ды іншых біяактыўных злучэньняў. Мікробы выкарыстоўваюцца як мадэльныя арганізмы ў біялёгіі і знайшлі выкарыстаньне ў біялягічнай вайне і тэрарызьме. Мікробы — істотны складнік пладародных глебаў. У чалавечым целе мікраарганізму ўтвараюць мікрабіёту, у тым ліку важную мікрафлёру кішачніка. Мікробы — патагены, адказныя за шматлікія інфэкцыйныя захворваньні.