Мікола Гайдук
Міко́ла Гайду́к | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 29 траўня 1931 або 29 красавіка 1933 |
Памёр | 2 верасьня 1998 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, празаік, паэт, літаратурны крытык, фальклярыст, перакладнік |
Мова | польская мова[1], беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Узнагароды |
Міко́ла Гайду́к (29 траўня 1933, в. Кабылянка на Беласточчыне, Польская Рэспубліка — 2 верасьня 1998, Беласток, Польшча) — беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнаўца, пэдагог.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мікола Гайдук нарадзіўся 29 траўня 1933 году ў вёсцы Кабылянка Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі ў сялянскай сям’і.
У 1951 годзе скончыў агульнаадукацыйны ліцэй, у 1959 годзе — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Працаваў у Агульнаадукацыйным ліцэі зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім настаўнікам беларускай і лацінскай моў. З 1965 году — дырэктар ліцэя.
У 1986—1988 гадох — намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Ніва» (Беласток). Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» з 1958 году. Сябра Саюзу польскіх пісьменьнікаў з 1985 году.
Памёр 2 верасьня 1998 году. Пахаваны на гарадзкіх могілках Беластоку.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкаваўся з 1957 году ў газэці «Ніва». Аўтар зборніку вершаў «Ціш», апавяданьняў, аповесьцей і гістарычных эсэ «Трызна», «Паратунак», «Брэсцкая унія», казак, артыкулаў, нарысаў.
Выступаў як публіцыст, літаратуразнаўца і перакладчык паэзіі з польскае на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Суаўтар падручнікаў на беларускай мове для 3, 4, 5 клясаў (1962—1987) (па 3 выданьні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5-8 клясаў беларускай пачатковай школы» (1975).
Аўтар працы па гісторыі праваслаўя «Берасьцейская царкоўная ўнія 1596 году» (1996)[2].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Ціш» (Беласток, 1988)
- «Белавескія паданьні» (па-польску, Беласток, 1990)
- «Трызна» (1991)
- «Паратунак» (1993)
- «Белавескія быліцы і небыліцы» (1996)
- «Лягенды Беласточчыны» (1997)
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Заслужаны дзяяч культуры Польшчы (1986),
- ордэн Адраджэньня Польшчы,
- срэбраны крыж Заслугі,
- залаты крыж Заслугі,
- ордэн Сьвятой роўнаапостальнай Марыі Магдалены III ступені (1993),
- ордэн Сьвятойроўнаапостальнай Марыі Магдалены II ступені (1995).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анна Шайкоўская (2 верасьня 2010) 12 гадоў без Міколы Гайдука. Радыё «Рацыя». Праверана 2 верасьня 2010 г.
- Биография, Гайдук Мікола (Гойдук Микола, Николай). Біяграфія.. SLOVO.ws. Праверана 2 верасьня 2010 г.
- Валянціна Швед Гайдук Мікола Раманавіч. Pracownia Filmu, Dźwięku i Fotografii Niezbudka. Праверана 29 чэрвеня 2015 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 29 траўня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся 29 красавіка
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
- Памерлі 2 верасьня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Беластоку
- Пахаваныя на Праваслаўных могілках Беластоку
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя Срэбным Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя крыжам кавалерскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
- Беларускія літаратары
- Беларускія журналісты
- Беларускія краязнаўцы
- Беларускія пэдагогі
- Пахаваныя ў Беластоку
- Сябры Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа»