Марыё дэ Андрадэ
Марыё дэ Андрадэ | |
Mário de Andrade | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Mário Sobral |
Нарадзіўся | 9 кастрычніка, 1893 Сан-Паўлу, Бразылія |
Памёр | 25 лютага, 1945 Сан-Паўлу, Бразылія |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, музыка |
Кірунак | бразыльскі мадэрнізм |
Мова | партугальская[2] |
Узнагароды | |
Марыё дэ Андрадэ (па-партугальску: Mário de Andrade, 9 кастрычніка 1893, Сан-Паўлу, Бразылія — 25 лютага 1945, Сан-Паўлу, Бразылія) — бразыльскі паэт, пісьменьнік, музыкавед, мастацтвазнавец, крытык і фатограф.
Адзін з заснавальнікаў бразыльскага мадэрнізму, ён фактычна стварыў сучасную бразыльскую паэзію сваёй публікацыяй «Paulicéia Desvairada» у 1922 годзе. У 1922 годзе арганізаваў разам з мастаком Эміліяну ды Калваканці Тыдзень сучаснага мастацтва ў Сан-Паўлу. Зьяўляўся чальцом авангарднай групы Пяцёра (Тарсыла ду Амарал, Аніта Малфаці, Освалд дэ Андрадэ, Мэноці дэль Пік'я). Марыё дэ Андрадэ аказаў велізарны ўплыў на бразыльскую літаратуру ў XX і XXI стагодзьдзях, ён быў піянэрам у вобласьці этнамузыкалёгіі, аказаўшы свой уплыў далёка па-за межамі Бразыліі.
У ягоны гонар названа найбуйнейшая публічная бібліятэка Сан-Паўлу. Пра асабістае жыцьцё Марыё практычна нічога не вядома. Існуюць здагадкі, што ён мог быць гомасэксуалам[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.prefeitura.sp.gov.br/cidade/upload/cemiterio%20mapa%20baixa_1219246518.pdf
- ^ Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays (фр.) — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 92. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ^ Challenging National Heroes and Myths: Male Homosexuality and Brazilian History
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія на releituras.com
- Афіцыйны сайт бібліятэкі імя Марыё дэ Андрэдэ
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Марыё дэ Андрадэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў