Маньчжурыя
Маньчжу́рыя (Манджу́рыя, па-маньчжурску: Manju, па-кітайску: 满洲地区) — у мінулым краіна і гістарычны рэгіён ва Ўсходняй Азіі. У цяперашні час падзеленая паміж Расеяй і Кітаем. Маньчжурыю месьціцца на тэрыторыі сучасных кітайскіх правінцый Ляонін, Гірын, Хэйлунцзян, на ўсходзе Унутраная Манголія, на поўначы Хэбэй, а таксама Прыморскага і Хабараўскага краёў, Амурскай вобласьці і ўсходніх раёнаў Манголіі. Маньчжурыя зьяўляецца бацькаўшчынай для вялікай колькасьці качэўных народаў Усходняй Азіі, у прыватнасьці чжурчжэняў, якія зь XVII стагодзьдзя называюцца маньчжурамі. Апошнія былі заснавальнікамі наівялікшай азіяцкай імпэрыі XVII—XIX стагодзьдзяў — Цын, а таксама Маньчжурскай дзяржавы ў першай палове XX стагодзьдзя ў 1932—1945 рр. Дзяржава была створаная з дазволу японскай акупацыйнай адміністрацыі і ў будучыні ня мела сапраўднай незалежнасьці, кіравалася японцамі. Маньчжоу-го спыніла сваё існаваньне 19 жніўня 1945 року, калі савецкімі войскамі ў Мукдэні быў захоплены імпэратар Пу І. Пасьля Маньжурыя была падзелена паміж Кітаем і РСФСР. У цяперашні час ўладамі Кітаю не вітаецца ўжываньне слова Маньчжурыя, часьцей сустракаецца словазлучэньне «колішняя Маньчжурыя» або «Паўночна-ўсходні Кітай». Гэтая зьява выкліканая сэпаратысцкімі настроямі, якія прысутнічаюць у рэгіёне.
- 1115 — 1234: чжурчжэнская дынастыя Цзынь.
- 1234—1271: частка Мангольскай імпэрыі.
- 1271—1368: частка мангольскай дынастыі Юань.
- 1368—1616: частка кітайскай дынастыі Мін.
- 1616—1912: чжурчжэнская дынастыя Цын.
- 1912—1932: частка Кітайскай рэспублікі.
- 1932—1945: Маньчжоў-го.
- 1945—1949: частка Кітайскай рэспублікі.
- 1949—2024: частка КНР
-
Штандар Цын
(1862—1889) -
Штандар Цын
(1889—1912) -
Сьцяг Маньчжурыі
(1932—1945) -
Герб Маньчжурыі
(1932—1945)