Лінчэпінг
Лінчэпінг | |||||
швэдз. Linköping | |||||
Цэнтральны пляц | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Лэн: | Эстэр’ётлянд | ||||
Камуна: | Лінчэпінг | ||||
Плошча: | 42,01 км² | ||||
Вышыня: | 45 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 106 502 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2535,16 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 013 | ||||
Паштовы індэкс: | 58X XX | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 58°24′33.905″ пн. ш. 15°37′32.362″ у. д. / 58.40941806° пн. ш. 15.62565611° у. д.Каардынаты: 58°24′33.905″ пн. ш. 15°37′32.362″ у. д. / 58.40941806° пн. ш. 15.62565611° у. д. | ||||
Лінчэпінг | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.linkoping.se |
Лінчэпінг (па-швэдзку: Linköping) — горад у Швэцыі, прыкладна за 200 км на паўднёвы захад ад Стакгольму. Галоўны горад ляндскапу Эстэр’ётлянду, адміністрацыйны цэнтар аднайменнага лэну й камуны Лінчэпінгу. Насельніцтва на 2015 год — 106 502 чалавекі. Асяродак авіяцыйнай і тэлекамунікацыйнай прамысловасьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад быў заснаваны ў XII стагодзьдзі як найважнейшы царкоўны цэнтар на паўднёвым усходзе Швэцыі. Напрыканцы XII стагодзьдзя каля Лінчэпінгу быў заснаваны найстарэйшы ў Швэцыі кляштар — Врэта, а з 1230-х гадоў распачалося будаўніцтва катэдры, у якой ужо ў 1251 годзе быў каранаваны малады сын ярля Біргера — Вальдэмар Біргерсан. У 1232 годзе пры катэдры была таксама адчыненая Катэдральная школа, імаверна, першая ў Швэцыі. У 1598 годзе тут адбылася Бітва пры Стонгебру паміж будучым каралём Карлам IX і яго пляменьнікам Жыгімонтам Вазам, у якой перамог першы, што прывяло да вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй. 29 студзеня 1700 году горад моцна пацярпеў ад пажару. З часоў Другой сусьветнай вайны Лінчэпінг пачынае значна расьці. Напрыканцы 1960-х тут была заснаваная Вышэйшая школа, якая ў 1975 годзе была пераўтворана ва ўнівэрсытэт. У XXI стагодзьдзі Лінчэпінг, разам з суседнім Нарчэпінгам утварае чацьверты паводле колькасьці насельніцтва й эканамічнай значнасьці Рэгіён Вялікіх гарадоў Швэцыі, пасьля рэгіёнаў Вялікікага Стакгольму, Вялікага Гётэборгу й Вялікага Мальмё (то бок аглямэрацыяў вышэйназваных гарадоў).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Катэдра (XII ст.)
- Царква Сьв. Лаўрэнтыя (Лярса, Sankt Larskyrka)
- Замак XIII ст.
- Вялікі пляц (Stora torget) з фантанам Фолькунгаў, работы Карла Мілеса.
- Музэй пад адкрытым небам Стары Лінчэпінг, дзе сабраны тыповыя для мясцовасьці драўляныя пабудовы й пануе атмасфэра XIX — пачатку XX стагодзьдзяў
- Музэй авіяцыі
- Музэй лэну Эстэр’ётлянд, у якім ня толькі прадстаўлена гісторыя краю, але й творы знакамітых мастакоў (Альбрэхт Дурэр, Пэр Гёрбэрг і іншыя).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лінчэпінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў