Лізавета Пятроўна
Лізавета Пятроўна | |
Імпэратар Усерасейскі, Grand Duchess[d] і tsarevna[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 29 сьнежня 1709[1][2], |
Памерла | 5 студзеня 1762[4][5][1] (52 гады), |
Пахаваная | |
Дынастыя | Раманавы |
Сужэнец | Аляксей Разумоўскі[d] і Charles Augustus of Holstein-Gottorp[d] |
Бацька | Пётар I[7][3] |
Маці | Кацярына I[7][3] |
Узнагароды | |
Подпіс |
Лізаве́та І Пятро́ўна (па-расейску: Елизавета І Петровна Романова; 29 сьнежня 1709, Каломенскае, цяпер Масква — 5 студзеня 1762, Санкт-Пецярбург) — расейская імпэратрыца з 6 сьнежня 1741, дачка Пятра І (1672—1725) і Кацярыны І (1684—1727), фактычна-астатняя царыца славянскага паходжаньня, і астатняя з дынастыі Раманавых «па кудзелі», род «па мячы» перасёкся зь сьмерцю Пятра ІІ (1715—1730).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эльжбета Пятроўна, малодшая зь дзьвюх дачок Кацярыны І (Марты Самуілаўны Скаўронскай), што нарадзіліся па-за шлюбам, які быў афіцыйна заключаны толькі 1 сакавіка 1712 г. Імя дзяўчынцы даў сам бацька, яно вельмі падабалася Пятру. Пасьля шлюбу бацькоў ёй, а таксама старэйшай сястры Ганьне (1708—1728) і малодшай Натальлі (1718—1725) быў нададзены афіцыйны тытул царэўны (цэсарэўны), яны сталі спадкаемніцамі расейскага трону. Сыстэматычнай адукацыі не атрымала, найлепей давалася дзяўчынцы француская мова, якой валодала як роднай, верагодна празь яе, франкафілія стала характэрнай рысай расейскае шляхты. Выхаваньнем займаліся з аднаго боку так званыя «мамкі», з другога — прыстаўляныя настаўнікі-замежнікі. Інтарэсы будучай царыцы палягалі, збольшага, у забавах — танцы, мода, паляваньне, балі, тэатар, маскарады. Вельмі добра ведала маскоўскую кухню. Адрозьнівалася рэлігійнасьцю, што праўда, не перашкаджала ёй, па яе ж словах, быць вялікай грэшніцай. Намаганьні бацькоў выдаць дзяўчыну замуж посьпяху ня мелі — з аднаго боку, яе кандыдатуру на шлюб з дафінам Людовікам ХV адхілілі Бурбоны, з другога, яна сама не жадала прымаць некаторыя прапановы, у тым ліку і экзатычныя. Ужо замоўлены шлюб з Карлам Аўгустам фон Шлэзьвіг-Гальштайн-Гаторфам не адбыўся праз раптоўную сьмерць жаніха ад воспы. Разладзіўся і верагодны блізкакрэўны саюз зь Пятром ІІ, які прыходзіўся ёй пляменьнікам, хоць маладыя людзі вельмі сымпатызавалі адно аднаму — Пётар памёр 14-гадовым таксама ад воспы. Усе гэтыя акалічнасьці наклалі адбітак на погляды царэўны, і яна заставіла думкі аб законным шлюбе, «завёўшы галанта» — А. Б. Бутурліна.
Бязхмарнае жыцьцё скончылася 12 сакавіка 1730 году, калі Расея прысягнула Ганьне Іванаўне (1693—1740). Цэсарэўна фактычна апынулася ў напаўапале, ёй было моцна зьменшана ўтрыманьне і яна была вымушана пераехаць у Аляксандраўскую слабаду (зараз раён Санкт-Пецярбургу), дзе тады месьціліся кашары Прэабражэнскага гвардзейскага палка. Пасьля ўшэсьця на прастол Івана VI (1740—1764), скарыстаўшы момант, 25 лістапада 1741 году, пры фактычным кіраўніцтве Эльжбеты быў зьдзейсьнены дзяржаўны пераварот і яна абвесьціла сябе імпэратрыцай непасрэдна ў кашарах падтрымаўшай яе гвардыі. Афіцыйнае каранаваньне адбылося ў красавіку 1742 году ў Маскве, адрозьнівалася яно невярагодным бляскам і раскошай. Асноўным напрамкам унутранай палітыкі было вяртаньне да «спадчыны Пятра Вялікага», што акрамя іншага, умацоўвала легітымнасьць кіраўніцтва пасьля, хоць абрыдлага, але больш законнага рэгентства Э. І. Бірона. Найперш была адноўляна роля Ўрадавага Сэнату, як вышэйшага дзяржаўнага воргану ўлады і заканадаўства, спалучаная зь зьліквідаваньнем кабінэту міністраў, фактычна ён стаў амаль безкантрольна кіраваць дзяржавай і нават самастойна самапапаўняцца. І толькі напрыканцы царстваваньня была ўтворана супроцьвага — Канфэрэнцыя пры найвышэйшым Двары. У 1744—1747 гадах быў праведзяны перапіс падатковага саслоўя. Патрэбныя рэформы праводзіліся пад кіраўніцтвам П. І. Шувалава, змогшага ня проста зрабіць свой уплыў у справах на імпэратрыцу амаль непадзельным, але і выкарыстаць яго на карысьць Імпэрыі, не забываючы, што праўда,і пра карысьць уласную. Галоўнымі крокамі тут былі, безумоўна, скасаваньне ўнутраных мытных збораў, якія перашкаджалі гандлю і ўтварэньне першых банкаў. Палепшыўся фінансавы стан краіны праз рэформу падаткаўтварэньня і ўвядзеньне сыстэмы штрафаў. У часы Эльжбеты рэзка ўзрасло значэньне прыгоннай прамысловасьці, бо дармавая працоўная сіла рабіла нават прымітыўную вытворчасьць вельмі выгоднай, асабліва ўзрос выраб жалеза, а празь яго і экспарт. Сацыяльная палітыка была скіравана на ўмацаваньне становішча шляхты, з своеасаблівае санацыяй яе і на далейшае ўзмацненьне прыгоннага стану сялянства. Так, быў уведзены прыпіс, які дазваляюў валодаць зямлёй і «душамі» толькі арыстакратыі, пераход жа ў шляхецкі стан стаўся значна больш цяжкі ў параўнаньні з часамі Пятра. Арыстакратыя рабілася такоўскай не праз службу, а пераўтваралася ў прывілеяваную замкнёную клясу. Адначасова сялянства зводзілася на ўсё боляй нішчэмны стан, так ім не далі магчымасьці прынесьці прысягу царыцы, што фактычна пазбаўляла людзей правам людзьмі звацца, ператвараючы іх у быдла. Дастаткова добра за гэтым часам ішоў развой адукацыі і культуры-былі адчыняны першыя гімназіі, заснаваны Маскоўскі ўнівэрсытэт, Акадэмія мастацтваў, вялізарныя сродкі ішлі на будаўніцтва, прыкладам, пабудаваны Зімовы палац, падпісаны ўказ аб стварэньні Імпэратарскага тэатру. Замежная палітыка была скіравана на далейшае пашырэньне Імпэрыі і справа складвалася вельмі ўдала — імпэрыя ня толькі працягвала пашырацца на ўсход, але і замацоўвала свой стан на захадзе — падпісаньне Абоскага міру дало ёй Фінляндыю, што праўда, пакуль часткова, а пераможна разгортваючаяся для Расеі Сямігадовая вайна — нават Усходнюю Прусію, якую зьмяніўшы Эльжбету Пётар ІІІ проста падараваў былому (і амаль пераможанаму) ворагу-Фрыдрыху ІІ. Кіраваньне зьнешнепалітычнай дзейнасьцю краіны ажыцьцяўляў А. П. Бястужаў-Румін, чалавек хітры і ўдалы, але ў рэшце рэшт ён перахітрыў сам сябе і патрапіў у апалу і ссылку.
Але ўсе гэтыя справы былі рабіліся ня столькі дзякуючы намаганьням самой Эльжбеты, колькі яе патураньню іх натуральнай плыні. Яна асабіста выступала, хутчэй як раўнавага і арбітар у барацьбе паміж магнацкімі радзінамі і ўплывала на хаду справаў сваім аўтарытэтам, стараючыся не сьпяшацца з рашэньнямі і дзейнічаць павольна. Але была адна рэч, ажыцьцяўленьне якой можна паставіць на гонар менавіта Эльжбеце асабіста — скасаваньне сьмяротнага пакараньня. За час яе ўладарства не было зьдзейсьнена ніводнага дзяржаўнага забойства. І на той час, на тыя норавы такі крок з боку ўлады быў амаль невярагодны і не меў прэцэдэнту, хоць жорсткія катаваньні і расправы былі ў парадку рэчаў. Увогуле, час яе валадарства можна лічыць дастаткова спакойным і на тле астатняй гісторыі Раманавых ледзь не лагодным. З гучных замяшаньняў таго часу можна назваць дзейнасьць сумна знакамітай Салтычыхі (Салтыковай Д. М.) і свавольствы Ванькі-Каіна (І. Восіпава), а таксама Цярушаўскае паўстаньне пад кіраўніцтвам М.Васільева. Інтарэсы ж самой імпэратрыцы як і ў юнацтве палягалі ў балях і жыцьці Двара, дзе першым яе памоцнікам быў, бязспрэчна, яе фаварыт і верагодны патаемны муж граф А. Р. Разумоўскі. Нягледзячы на досыць вольны, а па чутках, нават распусны лад жыцьця, Эльжбета рупілася аб стане праваслаўя, надаючы яму ўсё большае дамінаваньне і прывілеі.
Зь цягам часу здароўе імпэратрыцы пагаршалася, на набірала залішнюю вагу, злоўжывала алкагалям, часта хварэла, што ў рэшце рэшт і прывяло да досыць заўчаснай сьмерці ва ўзросьце 52 гадоў. Падсумоўваючы, можна канстатаваць, што ўладараньне Эльжбеты І было досыць спакойным для яе дзяржавы часам і праходзіла ў рэчышчы так званага асьветнага абсалютызму, так улюбёнага духам тае эпохі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Elizabeth // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в Elisabet (шв.) — SLS.
- ^ а б в г д е ё ж Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ а б в Elisabeth Petrowna // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в Elisabet I de Rússia // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ а б в Елизавета Петровна // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Lundy D. R. Elizabeta Petrovna Romanov, Tsarina of Russia // The Peerage (анг.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
- Нарадзіліся 29 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1709 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 5 студзеня
- Памерлі ў 1762 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Петрапаўлаўскім саборы
- Раманавы
- Кавалеры ордэна Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
- Кавалеры ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Імпэратары Расеі
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла