Перайсьці да зьместу

Люблінскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
замак
Люблінскі замак
польск. Zamek Lubelski
Краіна Польшча
Месцазнаходжаньне Люблін
Каардынаты 51°15′02″ пн. ш. 22°34′20″ у. д. / 51.25056° пн. ш. 22.57222° у. д. / 51.25056; 22.57222Каардынаты: 51°15′02″ пн. ш. 22°34′20″ у. д. / 51.25056° пн. ш. 22.57222° у. д. / 51.25056; 22.57222
Дата заснаваньня XII ст.
Будаваньне XII ст.—???
Статус нерухомая славутасьць[d][1]
Сайт muzeumlubelskie.pl
Люблінскі замак на мапе Польшчы
Люблінскі замак
Люблінскі замак
Люблінскі замак
Люблінскі замак на Вікісховішчы

Люблінскі замак (па-польску: Zamek Lubelski) — абарончы й палацавы архітэктурны комплекс у польскім горадзе Любліне, заснаваны ў XII стагодзьдзі пры каралі Казімеры II[2]. У 1831—1954 гадох замак выкарыстоўваўся як турма, а з 1957 году ў ім разьмесьціўся Музэй гісторыі Любліну.

Замак на карціне 1810 году
Фатаграфія замку, 1860 год

Пачатак будаўніцтва замку зьвязаны з утварэньнем Люблінскага кашталяну ў XII стагодзьдзі. У час кіраваньня Казімеры II умацаваны горад быў узьведзены на пагорку, падмацаваным земляным валам. У другой палове ХІІІ стагодзьдзя на паўднёвым схіле пагорку быў пабудаваны данжон ў раманскім стылі, вышынёй 30 мэтраў.

Каля 1520 году Жыгімонт I Стары загадаў перабудаваць замак у стылі рэнэсанс. У той час былі пабудаваныя новая брама зь вежай. У 1569 годзе, падчас правядзеньня сойму, кароль Жыгімонт Аўгуст сустракаўся з амбасадарамі ў залях Люблінскага замку, у выніку чаго была падпісана Люблінская унія. Падчас вайны са швэдамі ў замку знаходзіўся кароль Ян Казімер.

У 1824—1826 гг. замак быў адбудаваны ў нэагатычным стылі і стаў выкарыстоўвацца ў якасьці турмы, у т.л. падчас Паўстаньня 1863—1864 гадоў і часоў нямецкай акупацыі 1939—1944 гадоў. З 1957 году ў замку дзейнічае Музэй гісторыі Любліну.

Верагодна ў XIV стагодзьдзі ва ўсходняй частцы замку была пабудавана капліца Сьвятой Тройцы. У 1418 годзе майстар Андрэй зкончыў працу над фрэскамі, якія ўлучаюць у сябе элемэнты заходняга і ўсходне-бізантыйскага стыляў[3].

  1. ^ а б рэестар помнікаў культурнай спадчыны — 2022.
  2. ^ A Brief History of Lublin Castle (анг.)
  3. ^ Tomasz Torbus: Poland. Hrsg.: Hunter Publishing, Inc. 1999, ISBN 3-88618-088-3, S. 86.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люблінскі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў