Перайсьці да зьместу

Люблінскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
замак
Люблінскі замак
польск. Zamek Lubelski
КраінаПольшча
МесцазнаходжаньнеЛюблін
Каардынаты51°15′02″ пн. ш. 22°34′20″ у. д.HGЯO
Дата заснаваньняXII ст.
БудаваньнеXII ст.—???
Статуснерухомая славутасьць[d][1]
Сайтmuzeumlubelskie.pl
Люблінскі замак на мапе Польшчы
Люблінскі замак
Люблінскі замак
Люблінскі замак
Люблінскі замак на Вікісховішчы

Люблінскі замак (па-польску: Zamek Lubelski) — абарончы й палацавы архітэктурны комплекс у польскім горадзе Любліне, заснаваны ў XII стагодзьдзі пры каралі Казімеры II[2]. У 1831—1954 гадох замак выкарыстоўваўся як турма, а з 1957 году ў ім разьмесьціўся Нацыянальны музэй у Любліне.

Замак на карціне 1810 году
Фатаграфія замку, 1860 год

Першыя згадкі аб узьвядзеньні драўляна-зямельнага валу зьвязаныя з утварэньнем люблінскай каштэляніі ў XII ст. У другой палове ХІІІ стагодзьдзя на паўднёвым схіле пагорку быў пабудаваны данжон ў позьнераманскім[3] стылі, вышынёй 30 мэтраў.

У XIV ст. зь ініцыятывы Казімера Вялікага на замкавым пагорку быў пабудаваны комплекс у гатычным стылі: муры, брама, жылы будынак, касьцёл Сьвятой Тройцы і абранонная вежа ў паўночнай сьцяне замка.

Каля 1520 году Жыгімонт I Стары загадаў перабудаваць замак у стылі рэнэсансу. У той час былі пабудаваныя новая брама зь вежай, а муры, капліца й данжон былі зьвенчаныя рэнэсансавым атыкам. У 1569 годзе, падчас правядзеньня сойму, кароль Жыгімонт Аўгуст сустракаўся з амбасадарамі ў залях Люблінскага замку, у выніку чаго была падпісана Люблінская унія. Пасьля швэдзкага патопу замак быў значна зьнішчаны. На прыканцы XVIII ст. канчаткова стаўся руінай.

У 1824—1826 гг. замак быў адбудаваны ў нэагатычным стылі і стаў выкарыстоўвацца ў якасьці турмы, у т.л. падчас Паўстаньня 1863—1864 гадоў і часоў нямецкай акупацыі 1939—1944 гадоў. З 1957 году ў замку дзейнічае Музэй гісторыі Любліну.

Замкавая капліца

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Верагодна ў XIV стагодзьдзі ва ўсходняй частцы замку была пабудавана капліца Сьвятой Тройцы. У 1418 годзе майстар Андрэй зкончыў працу над фрэскамі, якія ўлучаюць у сябе элемэнты заходняга і ўсходне-бізантыйскага стыляў[4].

  1. рэестар помнікаў культурнай спадчыны — 2022.
  2. A Brief History of Lublin Castle (анг.)
  3. Irena Buczkowska Zamek Lubelski, Krajowa Agencja Wydawnicza, 1991, s. 3-21
  4. Tomasz Torbus: Poland. Hrsg.: Hunter Publishing, Inc. 1999, ISBN 3-88618-088-3, S. 86.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]