Перайсьці да зьместу

Люблінскае ваяводзтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люблінскае ваяводзтва
Сьцяг Люблінскага ваяводзтва Герб Люблінскага ваяводзтва
Сьцяг Люблінскага ваяводзтва Герб Люблінскага ваяводзтва
Люблінскае ваяводзтва на мапе
Люблінскае ваяводзтва на мапе
Сядзіба ваяводы
Сядзіба сэйміка
Люблін
Ваявода Лех Спраўка (Lech Sprawka)
Маршалак Яраслаў Ставярскі (Jarosław Stawiarski)
Плошча 25 155 км²
Насельніцтва 2 185 000 чалавек (на 1 студзеня 2006)
Шчыльнасьць насельніцтва 87 чалавек/км²
Урбанізацыя 47%
Нумарныя знакі L

Лю́блінскае ваяво́дзтва (па-польску: Województwo lubelskie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Ахоплівае тэрыторыі гістарычных краінаў: кавалак Малапольшчы і Холмшчыну. Утворана 1 студзеня 1999 году з наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу:

Ваяводзтва знаходзіцца ва ўсходняй Польшчы, мяжуе з Украінай і Беларусьсю, а таксама з ваяводзтвамі:

У ваяводзтве знаходзяцца: Люблінскае ўзвышша, Сандамірская катліна, Люблінскае Палесьсе, Паўднёвае Падлясьсе, Разточча.

Сядзіба ваяводзкае ўлады — Люблін.

У люблінскім ваяводзтве налічваецца 41 населены пункт з гарадзкімі правамі, у тым ліку 4 гарады існуюць на правах павету. Папуляцыя гарадоў і іх плошча пададзеныя паводле Галоўнага ведамства статыстыкі (GUS) ад 31 сьнежня 2005 году:

Міжрэчча
Адміністрацыйны падзел Люблінскага ваяводзтва

Люблінскае ваяводзтва складаецца з 24 паветаў — 20 земскіх і 4 гарадзкіх:

Гарадзкія паветы — Люблін, Холм, Замасьць і Белая.

Сёньняшнія землі ваяводзтва ў часы Рэчы Паспалітай належалі да Люблінскага ваяводзтва, Рускага ваяводзтва (Холмская зямля) і Бэльскага ваяводзтва. Частка Радзыньскага павету і Бельскі павет належалі да Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Люблінскае ваяводзтва ў 1474—1795 гадах

Люблінскае ваяводзтва ў 1474—1795 гадах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герб люблінскага ваяводзтва ў часы Рэчы Паспалітай
Герб люблінскага ваяводзтва ў часы Рэчы Паспалітай

Ваяводзтва было створана Казімірам Ягелончыкам у 1474 годзе, які вылучыў яго з Сандамірскага ваяводзтва. Першым ваяводам стаў Дабяслаў Кміта (Dobiesław Kmita).

Плошча ваяводзтва складала каля 10 230 км². Герб ваяводзтва ўяўляў белага аленя на чырвоным тле. Люблінскае ваяводзтва мела двух сэнатараў: ваяводу і каштэляна люблінскага. Сэймікі адбываліся ў Любліне.

Люблінскае ваяводзтва ў 1919—1939 гадах

Люблінскае ваяводзтва ў 1919—1939 гадах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Люблінскае ваяводзтва ў 1946—1950 гадах

Люблінскае ваяводзтва ў 1946—1950 гадах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]