Лукіская турма
Лукі́ская турма́ (па-летувіску: Lukiškių tardymo izoliatorius kalėjimas) — вядомая віленская турма; знаходзіцца ў цэнтры Вільні па адрасе скрыжаваньне Лукішкі 6 (лет. Lukiškių skg. 6). Збудаваная ў 1901—1904 гадах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Турэмны комплекс пабудаваны ў 1901—1904 гг. выкарыстоўвалася як месца зьняволеньня палітычных апанэнтаў улады падчас царскай Расеі, Польскай Рэспублікі (1922—1939), нямецкай акупацыі (1941—1944)[1] і СССР (1940—1941).
Пасьля атрыманьня незалежнасьці, у Летуве выкарыстоўвалася як сьледчы ізалятар. Зачынена 2 ліпеня 2019 году[2](далучана да Віленскай папраўчай калёніі[3]), сьледчы ізалятар перанесены.
У 2019 годзе ў турме прайшлі здымкі 4-га сэзону амэрыканскага сэрыялу «Дзіўныя рэчы».
У 2022 годзе Лукіскую турму перадалі ў арэнду прыватнай кампаніі. Цяпер там «зона мастацтва і музэю», каток і месца для адпачынку[4]
Вядомыя зьняволеныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Максім Гарэцкі — у 1922 годзе за сувязь зь віленскімі камуністамі[5].
- Францішак Аляхновіч — менавіта тут пачаў пісаць п’есу «На Антокалі»
- Максім Танк — па справе рэвалюцыйнай чыннасьці правёў тут каля двух гадоў, выдаваў у турме рукапісны часопіс «Краты»
- Барыс Кіт, Рыгор Шырма, Янка Хвораст — зьняволеныя па справе Таварыства беларускай школы[6]
- Уладзіслаў Паўлюкоўскі — зьняволены ў 1926, у 1927 вызвалены
- Міхась Машара — арыштаваны ў 1928 і прысуджаны да чатырох гадоў зьняволеньня; яго першы зборнік «Малюнкі» вынесла з турмы і апублікавала Зоська Верас.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kruk, Herman; Harshav, Benjamin The Last Days of the Jerusalem of Lithuania: Chronicles From the Vilna Ghetto and the Camps, 1939—1944. — Yale University Press(en), 2002. — С. 53 n.22. — ISBN 978-0-300-04494-2
- ^ Лукіская турма афіцыйна зачыняецца ў аўторак (рас.) // Летувіскі Кур’ер, 2 ліпеня 2019 г. Архіўная копія ад 2019-07-03 г.
- ^ Лукіская турма аб’яднаецца з Віленскай папраўчай калёніяй (рас.) // Летувіскі Кур’ер, 3 красавіка 2019 г. Архіўная копія ад 2019-07-11 г.
- ^ Лукіская турма ў цэнтры Вільні стала «музэем і зонай мастацтва». Параўноўваем яе зь менскай «Валадаркай». ВІДЭА // Радыё Свабода, 3 студзеня 2023 г. Архіўная копія ад 2023-01-03 г.
- ^ Віктар Корбут. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы
- ^ Алена Струвэ. "А над намі чорнай хмарай вісьне цесная турма…" // Радыё Свабода, 11 траўня 2011 г. Архіўная копія ад 2024-09-03 г.