Лені Кравіц
Лені Кравіц Lenny Kravitz | |
Леанард Альбэрт «Лені» Кравіц (Leonard Albert «Lenny» Kravitz) | |
Лені Кравіц у ліпені 2013 г. на прэс-канфэрэнцыі ў Сан-Дыега, ЗША | |
Дата нараджэньня | 26 траўня 1964 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявак, музыка, актор |
Гады дзейнасьці | 1988 - дасёньня |
Псэўданімы | Lenny Kravitz |
Жанры | рок-музыка, рэгі, фанк, сучасны рытм-энд-блюз |
Вакал | тэнар[d] |
Інструмэнты | гітара, бас-гітара, клявішы, бубны |
Псэўданімы | Lenny Kravitz |
Супрацоўніцтва | Крэйґ Рос, Сіндзі Блэкман |
Лэйблы | Virgin, Roadrunner, Atlantic, Kobalt, Loud & Proud |
Бацька | Sy Kravitz[d] |
Маці | Roxie Roker[d] |
Дзеці | Зоі Кравіц[d] |
Узнагароды | |
Сайт | http://lennykravitz.tumblr.com/ |
Леана́рд А́льбэрт «Ле́ні» Кра́віц (анг. Leonard Albert «Lenny» Kravitz, нарадзіўся 26 траўня 1964 году ў Нью-Ёрку) — паўночна-амэрыканскі музыка, сьпявак, прыдусар, мультыінструмэнталіст, актор. Вядомы, перш за ўсё, сваімі песьнямі ў стылі рок і рытм-энд-блюз, вызначаецца чульлівым вакалам і лірычнымі, пранікнёнымі сьпевамі, аддае перавагу ўласнаручнаму запісу ўсіх інструмэнтальных партыяў на сваіх альбомах. Чатыры гады запар — з 1999 па 2002 — атрымліваў Грэмі за «Найлепшае мужчынскае вакальнае рок-выкананьне», а яшчэ чатыры разы намінаваўся на ўзнагароду. Па стане на верасень 2014 г. прадаў блізу 40 мільёнаў музычных запісаў па ўсім сьвеце[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і прадусара тэлеканала «NBC TV News» габрэя Сэймура Кравіца і актрысы Роксі Рокер, чые бацькі паходзілі з Багамскіх выспаў. Дзед Лені Кравіца «па мячы» паходзіў з украінскага габрэйства, а прадзед быў карэнным кіеўчуком.[3].
З 1987 па 1993 быў жанаты на амэрыканскай акторцы Лізе Банэ. Ад яе мае дачку Зоўі Ізабэлу Кравіц (1988 г.н.), якая таксама спрабуе свае сілы на сцэне. Пазьней сустракаўся з францускай сьпявачкай Ванэсай Парадзі (да 1997), а ў 2002 нават заручыўся з бразыльскай мадэлькай Адрыянай Лімай, але да шлюбу справа не дайшла.
Лені Кравіц часта падкрэсьлівае сваю прыналежнасьць да хрысьціянства. Гэта бачна зь ягоных тэкстаў, татуіровак, надпісаў на сцэнічным адзеньні. Цікавы факт: у 2005 годзе сьпявак абвесьціў, што будзе прытрымлівацца цэлібату (устрыманьня ад сэксуальнага кантакту) да чарговай жаніцьбы, што пацьвердзіў прынамсі яшчэ ў 2011 годзе[4].
Лені Кравіц і Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 лістапада 2014 меўся адбыцца першы канцэрт Лені Кравіца ў Беларусі, на Менск-Арэне, аднак спачатку ён быў перанесены праз хваробу сьпевака, а пасьля канчаткова адменены[5],[6].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Let Love Rule (1989)
- Mama Said (1991)
- Are You Gonna Go My Way (1993)
- Circus (1995)
- 5 (1998)
- Lenny (2001)
- Baptism (2004)
- It Is Time for a Love Revolution (2008)
- Black and White America (2011)
- Strut (2014)
- Raise Vibration (2018)
- Blue Electric Light (2024)
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скарб (Precious) (2009) — мэдбрат Джон
- Галодныя гульні (2012) — стыліст Цына
- Галодныя гульні: у вагні (2013) — стыліст Цына
- Дварэцкі (2013) — дварэцкі Джэймз Халаўэй
Дзяржаўныя ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Мастацтваў і літаратуры (Францыя, 2011)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #11919371X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Лені Кравіц: гэта яшчэ ня ўсё. RedBulletin.com (анг.)
- ^ Родам з Украіны: нашы людзі ў сусьветным шоў-бізнэсе. Afisha.Bigmir.net (укр.)
- ^ 10 хвілін зь Лені Кравіцам. Evening Standard (анг.)
- ^ Канцэрт Лені Кравіца ў Мінску адменены. БелаПАН (бел.)
- ^ Лені Кравіц усё ж такі не едзе ў Мінск. Беларускі Партызан(недаступная спасылка) (бел.)