Перайсьці да зьместу

Латгальскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Латгальскае ўзвышша
Латгальскае ўзвышша
Сывэрс (возера) у Латвіі.
Сывэрс (возера) у Латвіі.
Найвышэйшы пункт 289
290 м
Разьмяшчэньне
Краіна Беларусь, Латвія
Каардынаты Памылка Lua у Модуль:Вікізьвесткі на радку 797: assign to undeclared variable 'coord_mod'.

Латгальскае ўзвышша (лат. Latgales augstiene; латг. Latgolys augstaine) — узвышша на поўначы Літвы (Беларусі) і ў паўднёва-ўсходняй частцы Латвіі, у басейне рэк Дзьвіна, Дубна, Малта, Рэжыца і Дрыса. Максымальная вышыня — 289 м (гара Ліелайс-Ліепукалнс).

У падставе ўзвышша складзена галоўным чынам мергелямі і далямітамі дэвонскага ўзросту; на паверхні разьвіты прахонныя марэнна-гліністыя, старажытнаазёрныя і флювіягляцыйныя адклады. Рэльеф марэнна-ўзгорысты: узгоркі, старажытныя даліны сьцёку, азёрныя катлавіны. На Латгальскім узвышшы налічваецца звыш 600 азёр (Асьвейскае, Рушону, Разна, Сывэрс, Эжа, Дрыдзіс). Паверхня пакрыта хваёвымі і зьмешанымі лясамі, у якіх сустракаюцца елка, хвоя, дуб, клён і іншыя дрэвы.

Маляўнічыя азёры з выспамі, гістарычныя і архэалягічныя помнікі на тэрыторыі ўзвышша прыцягваюць турыстаў. Акрамя таго, Латгальскае ўзвышша — адзін з важных ільнаводчых раёнаў Беларусі і Латвіі.