Дрыдзіс
Выгляд
Дрыдзіс (таксама Дрэйдзс) — у адпаведнасьці з патрабаваньнямі латгальскай мовы) — самае глыбокае возера ў Латвіі. Разьмешчана ва ўсходняй частцы Латвіі — Латгаліі, якую называюць краем блакітных азёраў, недалёка ад мяжы з Беларусьсю. Максымальная глыбіня, паказаная ў Энцыкляпэдыі Латвійскай ССР у 1971 — 65,1 м, яшчэ раз у 2007 годзе было ўстаноўлена, што яна дасягае 66,2 м. На возеры дзевяць выспаў агульнай плошчай 18,7 га, самы буйны зь іх — Бэрната (13,9 га). Сыстэмай маленькіх рэчак Дрыдзіс злучана з возерам Сывэрс. Дно возера пакрыта пяцімэтровым слоем глею.