Перайсьці да зьместу

Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кіеўскі ўнівэрсытэт»)
Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі
Київський національний університет імені Тараса Шевченка
Чырвоны корпус Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту
Чырвоны корпус Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту
Выява лягатыпу
Лягатып
Дэвіз Utilitas, Honor et Gloria
Дэвіз па-беларуску Карысьць, гонар і слава
Заснаваны 1834
Тып грамадзкі
Рэктар Леанід Губэрскі
Колькасьць студэнтаў каля 20 000
Месцазнаходжаньне
Горад Кіеў
Краіна Украіна
Знаходзіцца ў складзе Вялікая хартыя ўнівэрсытэтаў[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Эўрапейская сетка прадпрыемстваў[d], ORCID[d][2], Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][3] і Міжнародная асацыяцыя ўнівэрсытэтаў[d][4]
Вэб-сайт http://univ.kiev.ua

Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі (па-ўкраінску: Київський національний університет імені Тараса Шевченка) — вядучая вышэйшая навучальная ўстанова Ўкраіны. Знаходзіцца ў Кіеве.

Унівэрсытэт Сьвятога Ўладзімера, пачатак 1910-х гадоў

Заснаваны 8 лістапада 1833 году як Кіеўскі імпэратарскі ўнівэрсытэт сьвятога Ўладзімера. Далей назвы мяняліся наступным чынам:

  • 1917—1919: Кіеўскі ўнівэрсытэт Св. Уладзімера
  • 1920—1926: Вышэйшы інстытут народнай адукацыі імя М. П. Драгаманава (ВІНО)
  • 1926—1932: Кіеўскі інстытут народнай адукацыі імя М. П. Драгаманава (КІНО)
  • 1933—1939: Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
  • 1939—1994 Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Р. Шаўчэнкі (КДУ імя Т. Р. Шаўчэнкі)
  • 1959: Кіеўскі ордэна Леніна дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Р. Шаўчэнкі
  • 1984: Кіеўскі ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Р. Шаўчэнкі
  • 1994—1999: Кіеўскі ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі (КУ)
  • З 1999 году — Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі

Унівэрсытэт названы ў 1939 годзе ў гонар ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі. Пасьля заканчэньня Пецярбурскай акадэміі мастацтваў ён працаваў тут як супрацоўнік археаграфічнай камісіі (у 1845-46 гадах). Разгром ў 1847 годзе Кірыла-Мяфодзіеўскія таварыства і арышт Шаўчэнкі перапынілі яго працу, але не зьнішчылі сувязь паэта з унівэрсытэтам. Пасьля вызваленьня Шаўчэнка напісаў «Буквар паўднёварускі» для нядзельных школаў, займаўся яго распаўсюджваньнем, ліставаўся зь першым рэктарам унівэрсытэту Міхаілам Максімовічам.

  • геаграфічны
  • геалягічны
  • эканамічны
  • гістарычны
  • кібэрнэтыкі
  • мэханіка-матэматычны
  • падрыхтоўчы
  • псыхалёгіі
  • радыёфізычны
  • сацыялёгіі
  • фізычны
  • філязофскі
  • хімічны
  • юрыдычны

Выбітныя выпускнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]