Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае | |
Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае | |
Жанр: | ілюстраваная гісторыя |
---|---|
Аўтар: | Уладзімер Арлоў |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 2012 |
Выдавецтва: | Kalligram |
Колькасьць старонак: | 400 |
Ілюстратар: | Зьміцер Герасімовіч |
Афармленьне: | Зьміцер Санько |
Носьбіт: | кніга |
ISBN: | 978-985-6919-82-7 |
Электронная вэрсія |
«Краі́на Белару́сь. Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае. Ілюстрава́ная гісторыя» — кніга з гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага, выдадзеная ў 2012 годзе. Мае каля 2000 ілюстрацыяў. Працяг выданьня Краіна Беларусь, якое пабачыла сьвет у 2003 годзе[1].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прысьвячаецца часам Вялікага Княства Літоўскага, знаёміць з жыцьцём і побытам, ваеннымі перамогамі і культурнымі дасягненьнямі продкаў беларусаў. На аснове гістарычных фактаў даводзіцца, што назвы «Літва» і «ліцьвіны» на працягу некалькіх стагодзьдзяў былі назвамі Беларусі і беларусаў[1].
Не абмяжоўваецца храналягічнымі межамі існаваньня Вялікага Княства Літоўскага: апавядае пра суіснаваньне балтаў і славянаў, становішча беларускіх земляў у Расейскай імпэрыі, вызвольнае змаганьне і спробы адрадзіць дзяржаву, нацыянальнае адраджэньне і лёс Віленшчыны ў ХХ стагодзьдзі[1].
Разглядае гісторыю Беларусі як частку агульнаэўрапейскага руху цывілізацыі[1]. Паказвае дзяржаватворчую ролю беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім і дае чытачу магчымасьць даведацца пра гісторыю ВКЛ зь беларускага гледзішча[2].
Іншыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэцэнзэнты кнігі — доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч і кандыдат гістарычных навук Уладзімер Ляхоўскі, картограф — кандыдат гістарычных навук Віктар Цемушаў.
Матэрыялы для ілюстрацыяў мастак Зьміцер Герасімовіч зьбіраў у прыватных калекцыях Аўстрыі, Нямеччыны, Польшчы і Летувы, у архівах і музэях Беларусі і суседніх краінаў[3].
У 2018 годзе зьявілася кніга «Belarus. The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania» ў перакладзе на ангельскую мову брытанскага беларусіста Джыма Дынглі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Сэнсацыі прыходзяць зь мінуўшчыны, Радыё Свабода, 11 ліпеня 2012 г.
- ^ а б Папулярная кніга Арлова і Герасімовіча пра ВКЛ выйшла па-ангельску, Радыё Свабода, 8 верасьня 2018 г.
- ^ Кніга пра Вялікае княства Літоўскае для кожнага беларуса, Радыё Свабода, 6 жніўня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сэнсацыі прыходзяць зь мінуўшчыны, Радыё Свабода, 11 ліпеня 2012 г.
- «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» ў Магілёве, Радыё Свабода, 13 лістапада 2012 г.