Перайсьці да зьместу

Квакеры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Квакеры (па-ангельску: Quakers, ад дзеяслова to quake — «трэсьці», «трымцець», «уздрыгваць»; афіцыйная назва — Рэлігійнае таварыства сяброў (квакераў)) — канфэсія, якая ўзьнікла ў асяродзьдзі радыкальных пурытанаў (дысэнтэраў або нонканфармістаў) у гады Ангельскай рэвалюцыі ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя. Першапачатковая назва — «Хрысьціянскае таварыства сяброў унутранага сьвятла». Назва «квакеры» выкарыстоўвалася спачатку праціўнікамі гэтай плыні як абразьлівая мянушка, а пасьля стала саманазвай, мае некалькі вэрсіяў паходжаньня. Найбольш верагодная вэрсія, паводле якой заснавальнік дадзенага кірунку — Джордж Фокс — на паседжаньні суду заклікаў судзьдзю «трымцець перад імем Бога», за што той назваў Фокса «трымцельнікам». Іншая вэрсія кажа, што раньнія квакеры падчас сваіх набажэнстваў скаланаліся пры ласцы на іх Сьвятога Духа. Трэцяя вэрсія прыпісвае раньнім квакерам сьцьверджаньне «духоўнага трымценьня» ад сталага адчуваньня прысутнасьці жывога Бога.

Біблія Лютэра з друкарні Ганса Люфта
Дарэфармацыйныя рухі