Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў (Пінск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў
| |
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Пінск |
Каардынаты | 52°07′11.60″ пн. ш. 26°06′55.07″ у. д. / 52.1198889° пн. ш. 26.1152972° у. д.Каардынаты: 52°07′11.60″ пн. ш. 26°06′55.07″ у. д. / 52.1198889° пн. ш. 26.1152972° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1960 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў | |
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Пінску. Знаходзіцца ў прадмесьці Караліне, на гістарычнай Альбрэхтаўскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з мураванага касьцёла, драўляных кляштарнага корпуса і гаспадарчых пабудоваў. У наш час у будынку касьцёла разьмяшчаецца канцэртавая заля.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1695 годзе маршалак вялікі Ян Караль Дольскі і яго жонка Ганна ахвяравалі пляц і 50 000 злотых на заснаваньне ў Пінску кляштару камуністаў. Неўзабаве на гэтыя сродкі збудавалі драўляныя касьцёл і кляштарны корпус.
У 1770 годзе на месцы драўлянага пачалося будаваньне мураванага касьцёла, завершанае ў асноўным да 1782 году. У 1784 годзе адбылося асьвячэньне касьцёла[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. З гэтага часу касьцёл дзеяў як прыпісны.
У 1860 годзе касьцёл адрамантавалі і пераасьвяцілі пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1960-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 1-нэфавая базыліка без вылучанай апсыды. За галоўным алтаром нэфа разьмяшчаюцца закрысьціі. Таўшчыня муроў у асобных месцах перавышае 2 м. Бакавыя сьцены праразаюцца невялікімі аркавымі вокнамі і падзяляюцца лапаткамі. З боку галоўнага фасаду да касьцёла далучаецца 2-ярусная званіца з шатровым дахам і купалам. Яе ўпрыгожваюць пілястры і нішы.
Усярэдзіне заля перакрываецца высокімі крыжовымі скляпеньнямі. У нартэксе касьцёла разьмяшчаюцца галерэя (хоры) і сходы, умураваныя ў моцную сьцяну званіцы. Дэкаратыўная аздоба інтэр’еру не захавалася[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1913 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1916 г.
-
1921
-
1921 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Уваход
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Кірава, 37
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Якімовіч Ю. Пінскі касцёл Карла Барамеуша // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 392.
- ^ Якімовіч Ю. Пінскі касцёл Карла Барамея // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 435.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000534 |