Перайсьці да зьместу

Карляс III (кароль Гішпаніі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Карляс III»)
Карл III
Carlos III
 Кароль Гішпаніі
10 жніўня 1759 — 14 сьнежня 1788
Папярэднік Фэрдынанд VI
Наступнік Карляс IV
Кароль Нэапалю й Сыцыліі
кастрычнік 1735 — 10 жніўня 1759
Папярэднік Карл VI
Наступнік Фэрдынанд IV
Герцаг Пармскі
26 лютага 1731 — кастрычнік 1735
Папярэднік Антоніё Фарнэзэ
Наступнік Карл VI
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 студзеня 1716, Мадрыд, Гішпанія
Памёр 14 сьнежня 1788, Мадрыд, Гішпанія
Дынастыя Бурбоны
Сужэнец Марыя Амалія Саксонская[d]
Бацька Філіпа V
Маці Элізабэта Фарнэзэ
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Карляс III (па-гішпанску: Carlos III; 20 студзеня 1716, Мадрыд, Гішпанія14 сьнежня 1788, Мадрыд, Гішпанія) — кароль Гішпаніі з 1759 году па сваю сьмерць, герцаг Пармскі пад імём Карл I з 1731 па 1734 гады, кароль Нэапалю й Сыцыліі пад імём Карл VII з 1734 па 1759 гады, адносіцца да сям’і Бурбонаў. Карляс быў сынам Філіпа V і ягонай другой жонкі, Элізабэты Фарнэзэ, а таксама стрыечным братам Людовіка XV. Прадстаўнік прасьветніцкага абсалютызму, ён правёў эфэктыўныя рэформы дзяржаўнага кіраваньня й эканомікі.

Карл дзякуючы намаганьням сваёй маці, апошняй у доме Фарнэзэ, быў прызнаны герцагам Пармы, а таксама спадчыньнікам ейных бязьдзетных сваякоў, то бок кіраўнікоў П’ячэнцы й Тасканы. Бабуля Карла, Даратэя Сафія Нойбурская, стала рэгентам ў гэтых уладаньнях.

У 1734 годзе Карл авалодаў Нэапалем і Сыцыліяй і, паводле Венскаму трактату 1735 году, быў прызнаны іхным каралём, аднак быў прымушаны адмовіцца ад астатніх італьянскіх валадарстваў на карысць свайгонага брата Філіпа, а таксама Франца Стэфана Лятарынскага, ад першага зь якіх паходзяць Пармскія Бурбоны.

Знаходзячыся пад уплывам ідэяў асьветнікаў і свайго міністра Бэрнарда Тануччы, Карл правёў у Нэапалі цэлы шэраг рэформаў, які здабылі яму вялікую папулярнасьць.

Да 200-годзьдзя з дня сьмерці Карла III, у 1988 годзе ў Гішпаніі былі выпушчаныя паштовая марка й паштовы блёк годнасьцю ў 45 пэсэтаў.

  • Ferrer del Rio (1856). Historia del reinado de Carlos III. Madrid.
  • Acton, Sir Harold (1956). The Bourbons of Naples, 1734—1825. London: Methuen.
  • Lynch, John (1989). Bourbon Spain, 1700—1808. Oxford: Basil Blackwell.
  • Petrie, Sir Charles (1977). King Charles III of Spain: An Enlightened Despot. London: Constable.
  1. ^ а б в г д е Lynch J. Charles III // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Lundy D. R. Carlos III de Borbón, Rey de España // The Peerage (анг.)
  3. ^ а б в г д е Carlos III // Diccionario biográfico español (гішп.)Real Academia de la Historia, 2011.
  4. ^ а б The Bourbons of Naples (анг.)London: Faber & Faber, 2009. — P. 226. — ISBN 978-0-571-24901-5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карляс III (кароль Гішпаніі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў