Перайсьці да зьместу

Зёлы, грошы, два ружжы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зёлы, грошы, два ружжы
па-ангельску: Lock, Stock and Two Smoking Barrels
Жанр фільм-рабаваньне[d] і чорная камэдыя[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Дыктар Алан Форд[d]
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Нівэн Гоўі[d]
Вытворчасьць Summit Entertainment[d] і HandMade Films[d]
Распаўсюд InterCom[d], Netflix і Microsoft Store[d]
Дата выхаду 30 лістапада 1998, 3 сьнежня 1998[9], 1998, 28 жніўня 1998[10], 23 кастрычніка 1998[10] і 5 сакавіка 1999[10]
Працягласьць 105 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 800 000 £
Прыбытак 28 356 188 $[11] і 3 897 569 $[12]
Старонка на IMDb

«Зёлы, грошы, два ружжы» (па-ангельску: Lock, Stock and Two Smoking Barrels) — брытанскі крымінальны фільм 1998 году ў жанры чорнай камэдыі рэжысэра Гай Рытчы, які таксама вытупіў у ролі сцэнарыста. Галоўныя ролі выканалі Джэйсан Флэмінг, Дэкстэр Флэтчэр, Нік Моран, Стывэн Макінтош, Стынг, Віні Джонз і Джэйсан Стэтэм. Фільм прынёс Рытчы міжнародную ўхвалу і прадставіў сусьветнай публіцы такіх актораў, як то былога футбаліста зборнай Ўэйлзу Віні Джонза і былога дайвэра Джэйсана Стэтэма. Зыходзячы зь бюджэту ў 1,35 мільёнаў даляраў ЗША, касавыя зборы фільму склалі больш за 28 мільёнаў даляраў, што было неверагодным посьпехам.

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Чацьвёра маладых хлопцаў — Эдзі (Нік Моран), Тлусты Том (Джэйсан Флэмінг), Мыла (Дэкстэр Флэтчэр) і Бэйкан (Джэйсан Стэтэм) — назапасілі кожны па 25 тысяч фунтаў, каб Эдзі змог згуляць у карты з дасьведчаным шулерам і відалым злачынцам, вядомым на мянушку Гары Сякера (Патрык Марыярці). Хлопец у выніку прагуляў 500 тысяч, на выплату пазыкі яму далі толькі тыдзень. Калі грошы ня будуць сплачаныя, яму і ягоным сябрам кожны дзень будуць адсякаць па пальцу. Каб выйсьці з становішча, хлопцы вырашылі абрабаваць бандытаў, ачоленыя мясцовым крымінальнікам Догам (Фрэнк Гарпэр). Догава зграя, у сваю чаргу, плянуе зладзіць напад на зграю «хімікаў», якія гадуюць марыхуану дзеля мясцовага наркабарону Роры Брэкера (Вэс Блэкўуд).

У той жа час Сякера цікавіцца двума дарагімі антыкварнымі ружжамі, які зьбяднелы лорд спрабуе прадаць. Сякера ня хоча плаціць за іх, таму загадвае свайму памагатаму Бары Баптысту (Лені Маклін) здабыць стрэльбы, скраўшы іх з маёнтку. На гэтую справу Бары наймае двух злодзеяў Гэры (Віктар Макгуайр) і Дына (Джэйк Абрагам) з поўначы краіны. Удвох яны апынаюцца вельмі некампетэнтнымі і мімаволі прадаюць ружжы мясцоваму дзялку Ніку Грэку (Стывэн Маркус), пераблытаўшы іх з простымі ружжамі. Бары вар’яцее з гэтага і пагражае ім, калі недарэкі не вярнуць стрэльбы. Нік тым часам прадае ружжы Тлустаму Тому, які зьбіраецца зь сябрамі абрабаваць Дога. На задуму сяброў, выкрадзеныя зёлы яны плянуюць праз Грэка прадаць Роры Брэйкеру, каб потым выгандлеванымі грашымі сплаціць пазыку Сякеры. У той жа час Сякера наймае Вялікага Крыса (Віні Джонз), каб той упэўніўся аб сплаце пазыкі.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 75% зь сярэднім рэйтынгам 6,7/10, базуючыся на 67 рэцэнзіях крытыкаў. На думку карыстальнікаў вэб-бачыны «Зёлы, грошы, два ружжы» ёсьць змрочным і скручаным фільмам зь сьмешнымі зьменамі сюжэту паводле формулы фільмаў Тарантына. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаныя 66 балы з 100 магчымых, палягаючы на 30 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра ў цэлым ухвальеыя водгукі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]