Віні Джонз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Віні Джонз
Vinnie Jones
VinnieJonesCCJuly07.jpg
Імя пры нараджэньні Vincent Peter Jones
Род дзейнасьці футбаліст, актор
Дата нараджэньня 5 студзеня 1965 (53 гады)
Месца нараджэньня Ўотфард, Ангельшчына

Ві́ні Джонз (па-ангельску: Vinnie Jones; нарадзіўся 5 студзеня 1965 году, Ўотфард[1]) — былы брытанскі футбаліст (граў за зборную Ўэйлзу), цяпер актор.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джонз нарадзіўся ў горадзе Ўотфардзе, у сям’і Пітэра і Гленды Джонз. Футбольшую кар’еру ён пачаў у 1984 годзе ў Нацыянальнай канфэрэнцыі (найвышэйшы дывізіён Футбольнай канфэрэнцыі Ангельшчыны) за клюб Ўіялдстоўн. Ён граў адзін сэзон за клюб другой швэдзкай лігі «IFK Holmsund» у 1986 годзе і дапамог яму заняць першае месца ў лізе[2].

Пад час футбольнай кар’еры Віні Джонз граў за такія клюбы ангельскай лігі, як Ўімблдан, Лідс Юнайтыд, Шэфілд Юнайтыд, Чэлсі і Куінз Парк Рэйнджарз. Быў вядомы з-за вострага, часта грубага стылю гульні, па прычыне чаго яго часта выдалялі з поля. Разам з клюбам Ўімблдан, у 1988 годзе выйграў Кубак Ангельшчыны. За зборную Ўэйлзу, Віні Джонс, народжаны ў Ангельшчыне, змог гуляць дзякуючы паходжаньню продкаў. Нягледзячы на тое, што за зборную Ўэйлзу ён гуляў усяго некалькі матчаў, быў выбраны яе капітанам.

Як актор, Віні Джонз дэбютаваў у фільме Гая Рычы «Карты, грошы, два ствалы» ў 1998 годзе, дзе граў ролю лёнданскага бандыта Вялікага Крыса. Пасьля гэтага ён пасьпеў зьняцца ў некалькіх дзясятках фільмаў, звычайна ў ролях бандытаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Віні Джонзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў