Перайсьці да зьместу

Зьмеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмеі
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
РазьдзелДвухбакова-сымэтрычныя
ПадразьдзелДругаразоваротыя
ТыпХордавыя
КлясаПаўзуны
АтрадЛускаватыя
ПадатрадЗьмеі
Бінамінальная намэнклятура
Serpentes
Арэал

Зьмеі (па-лацінску: Serpentes) — падатрад паўзуноў атрада лускаватых. Сярод разнастайнасьці зьмеяў сустракаюцца і бяскрыўдныя, і вельмі небясьпечныя для чалавека і жывёлаў атрутныя прадстаўнікі. Вывучэньнем зьмеяў займаецца навука сэрпэнталёгія.

Многія віды зьмеяў маюць чэрап зь некалькі суставамі ў параўнаньні зь іхнымі продкамі яшчарамі, што дазваляе ім праглынуць здабычу значна большую паводле памераў чым іхныя галовы, дзякуючы высокай мабільнасьцю сківіцаў. Для таго, каб прыстасаваццца да іхных вузкіх целаў, парныя ворганы зьмеяў, як то ныркі, месьцяцца адзін перад адным, а не бок аб бок як у сысуноў, а большасьць зь іх маюць толькі адное функцыянальнае лёгкае. Некаторыя віды захоўваюць лагво з парай рудымэнтарных кіпцюроў на абодвух баках кляакі. Яшчаркі разьвіліся праз падаўжэньне цела і зьнікненьне канцавінаў або іхнае значнае памяншэньне незалежна адзін ад аднаго, то бок згодна з канвэргентнай эвалюцыяй, што прывяло да зьяўленьне шматлікіх відаў бязногіх яшчарак[1]. Бязногія яшчаркі нагадваюць зьмей, але некалькі агульныя групы бязногіх яшчарак маюць павекі і зьнешнія вушы, якія бракуюць у зьмеяў, хоць гэтае правіла і не зьяўляецца ўнівэрсальным.

Зьмеі сустракаюцца на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды, і на большасьці астравоў. Выключэньне складаюць некаторыя буйныя астравы, як то Ірляндыя, Ісьляндыя, Грэнляндыя, астравы Гавайскага архіпэлягу і Новай Зэляндыі, а таксама мноства дробных астравоў Атлянтыкі і цэнтральнай частцы Ціхага акіяну[2]. Акрамя таго, арэал марскіх зьмеяў уключае ў сябе Індыйскі і Ціхі акіяны.

Сярод розных відаў зьмеяў на Беларусі водзяцца гадзюка, вуж і мядзянка, апошняя зь якіх занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3].

  1. ^ John J. Wiens , Matthew C. Brandley , Tod W. Reeder. «Why does a trait evolve multiple times within a clade? Repeated evolution of snakelike body form in squamate reptiles». The Society for the Study of Evolution. Evolution 60(1):123-141. 2006 https://doi.org/10.1554/05-328.1
  2. ^ Roland Bauchot, ed. (1994). «Snakes: A Natural History». New York: Sterling Publishing Co., Inc. — С. 220. — ISBN 1-4027-3181-7.
  3. ^ «Віктар Марціновіч: Беларусы — гэта в’етнамцы». Будзьма беларусамі!

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмеісховішча мультымэдыйных матэрыялаў