Мядзянка звычайная
| Мядзянка | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Паўзуны |
| Атрад | Лускаватыя |
| Падатрад | Зьмеі |
| Сямейства | Вужовыя |
| Род | Мядзянкі |
| Від | Мядзянка звычайная |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Coronella austriaca | |
Мядзянка звычайная (Coronella austriaca) — паўзун сямейства вужовых.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўжыня цела 44—60 см, разам з хвастом 55—75 см, маса 45—150 г. Колькасьць лускавінак вакол цела 19—21, колькасьць брушных шчыткоў 166—184. Мядзянка характарызуецца вельмі гладкімі лускамі тулава, іншы раз яе называюць гладкім вужом. Зрэнка ў адрозьненьне ад гадзюкі круглая. Радужная абалонка вачэй залаціста-медная. Шчыткі па краях брушка ўтвараюць яўна выражанае рабро. Афарбоўка верхняй часткі цела пераважна брудна-шэрага або карычневага колеру, але можа вар’іраваць ад шэра-бурай да чырвона-бурай і медна-чырвонай. Уздоўж сьпіны 2—4 рады дробных плямак, якія могуць зьлівацца ў суцэльныя палоскі. У адных асобінаў плямы выразныя, у іншых — ледзь праглядаюцца. На шыі дзьве кароткія бурыя палоскі або дзьве плямы, якія злучаюцца на патыліцы. Ад ноздраў праз вочы да куткоў рота цягнецца вузкая цёмная палоска. Ніжні бок цела аранжава-бурага адценьня з раскіданымі крапінкамі.
Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыкл. даведнік. Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Мядзянка звычайная — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў