Вуж звычайны
Выгляд
| Вуж звычайны | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Паўзуны |
| Атрад | Лускаватыя |
| Падатрад | Зьмеі |
| Сямейства | Вужовыя |
| Род | Вужы |
| Від | Вуж звычайны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Natrix natrix | |
Вуж звычайны (Natrix natrix) — від паўзуноў сямейства вужовых са значнай колькасьцю падвідаў. Самы шматлікі і пашыраны від зьмеяў у Беларусі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць]Даўжыня цела 50—70 см, радзей да 100 см, хваста — каля 20 см, маса 80—300 г. Ад іншых зьмеяў вуж адрозьніваецца дзьвюма вялікімі жоўтымі, ярка-аранжавымі або белаватымі плямамі па баках галавы. Сьпіна шэрага, іншы раз амаль чорнага колеру. На брушку стракаты малюнак.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вуж звычайны распаўсюджаны амаль па ўсёй Эўропе (акрамя паўночнай часткі). Пашыраны на паўночным захадзе Афрыкі, а таксама ў Азіі да Ўсходняй Сыбіры і Ірану. У Беларусі вуж сустракаецца практычна ва ўсіх рэгіёнах.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл., Ін-т заалогіі АН Беларусі. — Мн.: «БелЭн», 1996.— 235 с. ISBN 985-11-0067-6.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]
Вуж звычайны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў