Зьезд Партыі БНФ
Зьезд Партыі БНФ — часовы ўрад БНФ, які сабіраецца для рашэньня найважнейшых пытаньняў дзейнасьці й існаваньня грамады. Зьезд — найвышэйшы ўрад грамады, яго рашэньні абавязковыя для ўсіх сябраў грамады. Зьезд мае г. зв. «асабістыя» паўнамоцтвы, якія ён ня можа перадаць іншым службам грамады:
- роспуск грамады
- зьмены ў статуце грамады
- зьмены назвы грамады
- выбары старшыні грамады
- выбары сойму
Паслы зьезду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзел у зьезьдзе можа прыняць сябра грамады, аднак з-за вялікай колькасьці сябраў на справе такога ніколі не было. Выбары паслоў на зьезд адбываюцца на сходах суполак, як правіла ад суполкі выбіраецца адзін пасол. Усе зьезды адбываюцца ў Менску. Астанім зьездам быў 18 зьезд 30 верасьня 2017 году. На ім зацьвердзілі склад сойму[1][2][3].
20 зьезд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]7 лістапада 2020 году адбыўся 20 зьезд партыі БНФ[4]. Усяго было 98 асобаў на зьезьдзе. Зь іх 14 чалавек не прысутнічалі, але празь сеціва маглі ўдзельнічаць у рабоце зьезду.
Зьезд прыняў некалькі рашэньняў:
- Заява аб безумоўным вызваленьні палітвязьняў і спыненьня рэпрэсіяў [5]
- аб 100 гадоў Случкаму збройнаму чыну[6]
- Беларуская мова гэта гарантыя бясьпекі й незалежнасьці дзяржавы[7]
- Заява аб адносінах зь іншымі грамадзкімі сіламі краіны[8]
- Заява "Беларусь гэта эўрапэская нацыя!"[9]
- Заява :"Эканамічная і стратэгічная неабгрунтаванасьць БелАЭС"[10]
- Адносіны БНФ па пытаньні канстытуцыйнага будаўніцтва ў Беларусі[11]
- Заява аб захаваньні культурнае адметнасьці й разнастайнасьці[12]
Старшыня Р. Кастусёў даў справасдачу[13].
Зьезд зацьвердзіў склад Сойму[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сойм БНФ
- ^ Янукевіч: У адрозьненье ад большасьці астатніх, Партыя БНФ не ператварылася ў сэкты або ў камэрцыйныя фірмы»
- ^ У Менску праходзіць ХVIII справаздачна-выбарчы зьезд Партыі БНФ
- ^ 20 зьезд партыі БНФ
- ^ Заява: “Патрабуем безумоўнага вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсіяў!”
- ^ 100 гадоў Слуцкаму Збройнаму Чыну: заява БНФ да Дня Герояў
- ^ Зьезд БНФ: “Беларуская мова – гарантыя бясьпекі і незалежнасьці дзяржавы”
- ^ Заява Зьезду БНФ аб стасунках з іншымі палітычнымі сіламі
- ^ Заява Зьезду БНФ: “Беларусь – Эўрапэйская нацыя!”
- ^ Заява БНФ: “Эканамічная і стратэгічная неабгрунтаванасць БелАЭС”
- ^ Пазыцыя БНФ па пытаньні канстытуцыйнага будаўніцтва ў Беларусі
- ^ Заява Зьезду БНФ: ” Аб захаванні культурнай адметнасці і разнастайнасці”
- ^ Справаздачны выступ старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва на ХХ Зьездзе Партыі БНФ(недаступная спасылка)
- ^ Сойм. 7 лістапада 2020 году ў Менску адбыўся XХ справаздачна-выбарчы Зьезд Партыі БНФ (XVІ Зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”). На Зьездзе быў абраны новы склад Сойму Партыі БНФ i Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.