Зьбігнеў Васэрман
Зьбігнеў Васэрман | ||||
па-польску: Zbigniew Wassermann | ||||
Зьбігнеў Васэрман | ||||
Міністар—каардынатар адмысловых службаў | ||||
---|---|---|---|---|
31 кастрычніка 2005 — 16 лістапада 2007 [1] | ||||
Прэзыдэнт: |
Аляксандар Квасьнеўскі, Лех Качынскі | |||
Прэм’ер-міністар: |
Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
17 верасьня 1949 Кракаў, Польшча | |||
Памёр: |
10 красавіка 2010 пад Смаленскам, Расея | |||
Партыя: | ||||
Дзеці: | Малгажата Васэрман[d] | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
| |||
Зьбігнеў Франці́шак Васэрман (па-польску: Zbigniew Franciszek Wassermann; нар. 17 верасьня 1949 году ў Кракаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі праўнік (пракурор), дэпутат Сойму, былы міністар-каардынатар адмысловых службаў.
Скончыў факультэт права й адміністрацыі Ягелонскага ўнівэрсытэту (1972). Да 1991 году й у 1993—2000 гадох працаваў пракуратарам, пракурорам [2].
Быў абраны дэпутатам Сойму 4-га, 5-га й 6-га скліканьняў (2001—2010) [3]. Цікавіўся спэцслужбамі. За часам 4-га скліканьня сойму быў старшынём камісіі па спэцслужбам і намесьнікам галавы сьледчай камісіі [3]. За часам 5-га скліканьня сойму быў міністрам-каардынатарам адмысловых службаў. За часам 6-га скліканьня сойму быў чальцом сьледчай камісіі [3].
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [4].
Пахаваны ў Кракаве.
Крыніцы й заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ з перапынкам 7-11 верасьня 2007.
- ^ Яны загінулі пад Катыньню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
- ^ а б в Архіў старонкі Сойму (пол.)
- ^ Komunikat Nr 163/VI kad. (пол.)
- Сябры партыі «Права і справядлівасьць»
- Выпускнікі Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Нарадзіліся 17 верасьня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Польскія пракуроры
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі
- Міністры Польшчы
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Смаленскай вобласьці
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Пахаваныя ў Кракаве