Зыгмунт Лазінскі
Зыгмунт Лазінскі | |
па-беларуску: Зігмунд Лазінскі па-польску: Zygmunt Konstanty Antoni Łoziński | |
Файл:BiskupZygmuntLazinski.jpg, Zygmunt Łoziński.png | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | дыяцэзійны біскуп, парах, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | 5 чэрвеня 1870[1] |
Памёр | 26 сакавіка 1932[1] (61 год) |
Пахаваны | |
Узнагароды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Зы́гмунт Лазі́нскі (па-польску: Zygmunt Łoziński; 5 ліпеня 1870, навакольле Наваградку — 26 сакавіка 1932, Пінск) — каталіцкі сьвятар, біскуп менскі (1918—1925) і пінскі (1925—1932).
Нарадзіўся 5 ліпеня 1870 году. Скончыў сэмінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Сьвятарскія пасьвячэньні атрымаў 23 чэрвеня 1895 году. У 1905 годзе стаў пробашчам катэдры ў Менску. У 1909—1911 суправаджаў магілёўскага біскупа Яна Цепляка ў наведваньні парафіяў Расейскай імпэрыі. 2 лістапада 1917 пастаўлены біскупам на адноўленую Менскую архідыяцэзію, рукаўскладзены ў біскупы 28 ліпеня 1918 ў Варшаве. У 1920 арыштаваны камуністычнымі ўладамі, 11 месяцаў правёў у маскоўскай «Бутырцы», пасьля вымушаны зьехаць у Заходнюю Беларусь. 28 кастрычніка 1925 прызначаны першым біскупам навастворанае Пінскае дыяцэзіі. Памёр у 1932 годзе ў Вялікую Суботу. Існуе народнае ўшанаваньне біскупа Лазінскага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Zygmunt Łoziński // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выпускнікі Імпэратарскай Рыма-каталіцкай духоўнай акадэміі
- Нарадзіліся 5 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1870 годзе
- Нарадзіліся ў Наваградзкім павеце Расейскай імпэрыі
- Памерлі 26 сакавіка
- Памерлі ў 1932 годзе
- Памерлі ў Пінску
- Пахаваныя ў Пінску
- Узнагароджаныя крыжам Мужных
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў Наваградку
- Беларускія каталіцкія сьвятары
- Менскія біскупы
- Пінскія біскупы