Ж’яр над Гронам
Ж’яр над Гронам | |||||
славац. Žiar nad Hronom | |||||
Пляц Маціцы славацкай | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1075 | ||||
Былая назва: | Сьвяты Крыж [над Гронам] | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Банскабыстрыцкі | ||||
Раён: | Ж’яр над Гронам | ||||
Рэгіён: | Цекаў | ||||
Староста: | Іван Чэрнай[1] | ||||
Плошча: | 39,06 км² | ||||
Вышыня: | 226 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 19 862 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 508,5 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-45 | ||||
Паштовы індэкс: | 965 01 | ||||
NUTS: | 516589 | ||||
Нумарны знак: | ZH | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°35′31″ пн. ш. 18°51′12″ у. д. / 48.59194° пн. ш. 18.85333° у. д.Каардынаты: 48°35′31″ пн. ш. 18°51′12″ у. д. / 48.59194° пн. ш. 18.85333° у. д. | ||||
Ж’яр над Гронам | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.ziar.sk |
Ж’яр над Гро́нам (па-славацку: Žiar nad Hronom), да 1920 року Сьвяты́ Крыж, да 1955 Сьвяты Крыж над Гронам (славац. Svätý Kríž nad Hronom; па-нямецку: Heiligenkreuz an der Gran; па-вугорску: Garamszentkereszt, да 1888 Barsszentkereszt) — места ў Славаччыне, цэнтар аднайменнага раёну ў Банскабыстрыцкім краі. Знаходзіцца на правым беразе ракі Грон.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места разьмяшчаецца ў Ж’ярскай катлавіне у Банскабыстрыцкім краі. Катлавіна акружаная пагор’ямі Втачнік, Крэмніцкія горы і Шцьяўніцкія горы.
Сярэднегадавая тэмпэратура прыкладна 8 °C, прычым у рэгіёне частыя атмасфэрныя ападкі. У зімовы пэрыяд тэмпэратура даволі нізкая, улетку дасягае ўзроўню 25 °C — 35 °C.
Праз Ж’яр над Гронам працякае рака Грон, другая па даўжыні ў Славаччыне. Таксама побач зь местм працякае Луцільскі паток, які ўцякае ў Грон.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя згадкі пра паселішча на гэтым месцы датаваныя 1075 рокам. Часткова яно адносілася да ўладаньняў замку Шашаў, часткова — да Гронскага Бэнядзіка. Паселішча атрымала сельскагаспадарчыя прывілеі. Пазьней пад уладаньне Шашаўскага замку перайшла ўся вёска Сьвяты Крыж.
У Сярэднявеччы вёска стала мястэчкам і зрабілася адміністрацыйным і культурным цэнтрам рэгіёну. Гэта было зьвязана з разьвіцьцём гандлю, а пазьней з паўстаньнем цэхаў: кравецкіх, сапожніцкіх, пазьней кавальскіх. У 1690 року места атрымала права правядзеньня кірмашоў. Дамінантаю места стаў маёнтак, які ў пазьнейшыя гады стаў летняй сядзібай арцыбіскупства.
XVII стагодзьдзе сталася цяжкім часам для месьцічаў. На іх абрынуўся мор, які распаўсюдзіўся па ўсёй Эўропе зь Італіі, а таксама войны: Шашаў быў сядзібай паўстанцаў. Пасьля шматгадовых хваляваньняў места патрабавала поўнага абнаўленьня гаспадаркі.
Маёнтак у Сьвятым Крыжы стаў сядзібай банскабістрыцкага біскупа, і ў гэты пэрыяд зазнаў рэканструкцыю. У XIX стагодзьдзі ў ім мешкаў Штэфан Мойзэс.
У 1927 року мястэчка атрымала назву Сьвяты Крыж над Гронам. Пасьля Другой сусьветнай вайны тут паўстаў алюмінавы завод, што стварыла шмат новых працоўных месцаў і забясьпечыла далейшае разьвіцьцё. Сьвяты Крыж над Гронам атрымаў статус места і ў 1955 атрымаў цяперашнюю назву. У 1969 і 1991 у ейны склад увайшлі вёскі Шашаўске Падградзьдзе, Ладамэрска Веска, Луціла і Горныя Опатаўцы. Ад 1991 року Ладамерска Веска і Луціла ізноў сталі самастойнымі вёскамі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славакі — 94,24%, цыганы — 1,97%, чэхі — 0,95%, вугорцы — 0,69%[3]. 62,07% усяго насельніцтва — рыма-каталікі, за імі 25,54% безь веравызнаньня, астатнія — эвангелікі[3].
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольшае прадпрыемства — мэталюргічны завод кампаніі Slovalco, раней вядомы як фабрыкі Славацкага нацыянальнага паўстаньня, збудаваныя ў 1950-х.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейнічае археалягічная экспазыцыя і галерэя славацкай АН.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Руіны Шашаўскага замку
- Ж’ярскі рэнэсансны маёнтак 1631 року, перабудаваны ў клясычным стылі ў 1782—1794, дабудаваны ў 1850—1869
- Ж’ярская фара
- Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1813) з крыптай, дзе пахаваныя Штэфан Мойзэс і Міхал Храстэк
- Гатычны касьцёл у Горных Опатаўцаў, перабудаваны ў канцы XVII — на пачатку XVIII стагодзьдзяў
- Жыдоўскія могілкі на Шыбенічнай гары
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыгуначная станцыя на лініі Браціслава — Кошыцы.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Штэфан Мойзэс (1797—1869) — біскуп, першы кіраўнік Маціцы славацкай
- Ян Леваслаў Бэла (1843—1936) — кампазытар
- Антон Штэфанэк (1877—1964) — сацыоляг, міністар адукацыі і народнай асьветы
- Уладзімер Мэч’яр (нарадзіўся ў 1942 годзе) — трохразовы прэм’ер-міністар Славаччыны
- Людавіт Чэрнак (нарадзіўся ў 1951 годзе) — двухразовы міністар эканомікі Славаччыны
Месты-партнэры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад 2006 року Ж’яр над Гронам актыўна разьвівае супрацоўніцтва з чэскім местам Сьвітаві.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Zoznam zvolených starostov obcí, mestských častí a primátorov miest vo voľbách do orgánov samosprávy obcí (славацк.). Inštitút informatiky a štatistiky / Štatistický úrad Slovenskej republiky (28 лістапада 2010). Праверана 2 чэрвеня 2013 г.
- ^ Počet obyvateľov k 31.12.2011 (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky. Праверана 2 чэрвеня 2013 г.
- ^ а б Municipal Statistics (славацк.). Statisticky urad Slovenskej republiky. Праверана 2007-12-20 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (славацк.)