Жэнэва
Жэнэва | |||||
франц. Genève | |||||
| |||||
Краіна: | Швайцарыя | ||||
Мэр: | Альфонса Гомэс Крус[d][1] | ||||
Плошча: | 15,93 км² | ||||
Вышыня: | 396 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2007) | |||||
колькасьць: | 185 726 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 11 658,88 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 22 | ||||
Паштовы індэкс: | 1201, 1202, 1203, 1204, 1205, 1206, 1207, 1208, 1209, 1211, 1200 | ||||
Нумарны знак: | GE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°12′0″ пн. ш. 6°9′0″ у. д. / 46.2° пн. ш. 6.15° у. д.Каардынаты: 46°12′0″ пн. ш. 6°9′0″ у. д. / 46.2° пн. ш. 6.15° у. д. | ||||
Жэнэва | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ville-ge.ch |
Жэнэ́ва (па-француску: Genève, па-нямецку: Genf De-Genf.ogg , па-італьянску: Ginevra) — другі па велічыні і колькасьці насельніцтва горад Швайцарыі. Траціну насельніцтва складаюць грамадзяне іншых краінаў. Горад разьмешчаны на паўднёва-заходнім беразе Жэнэўскага возера, паміж гарамі Юра і Альпамі. Жэнэва зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага кантону.
Жэнэва разьдзелена на дзьве часткі ракой Ронай. Стары горад — гістарычны цэнтар Жэнэвы — знаходзіцца на левым беразе. У гэтай частцы знаходзяцца галоўныя помнікі архітэктуры: сабор Сьвятога Пятра, плошча Бург дэ Фур, Жэнэўскі ўнівэрсытэт, Манумэнт Рэфармацыі.
Сусьветна вядомая вялікай колькасьцю прыватных банкаў, Жэнэва таксама вядома як эўрапейская штаб-кватэра ААН, як месца дзе нарадзіўся рух кальвінізму і быў утвораны Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа. Усе міжнародныя арганізацыі, якія маюць штаб-кватэры ў Жэнэве, разьмешчаны ў новым горадзе, на правым беразе Роны. Тут таксама знаходзяцца штаб-кватэры Міжнароднай арганізацыі працы, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Міжнароднага саюза электрасувязі і многіх іншых. Тут знаходзіцца палац, дзе разьмяшчалася штаб-кватэра Лігі Нацыяў — папярэдніцы ААН.
Жэнэва акружаная францускай тэрыторыяй, са Швайцарыяй яе злучае толькі возера і вузкая палоска сушы. Уплыў Францыі бачны паўсюль: у выглядзе мансардных дахаў, жалезных бальконаў, надпісах на францускай мове.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жэнэва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (фр.)