Перайсьці да зьместу

Сьцяна Рэфармацыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
У цэнтры Сьцяны Рэфармацыі — Гіём Фарэль, Жан Кальвін, Тэадор Бэза, і Джон Нокс
Даўжыня Сьцяны Рэфармацыі — 100 мэтраў

Сьцяна́ Рэфарма́цыі (па-француску: Monument international de la Réformation, па-нямецку: Internationales Reformationsdenkmal) — помнік з статуяў і барэльефаў, усталяваны ў Жэнэве, Швайцарыя ў гонар асноўных дзейных асобаў і падзеяў пратэстанцкай Рэфармацыі.

Сьцяна Рэфармацыі разьмешчаная на тэрыторыі ўнівэрсытэту Жэнэвы, заснавальнікам якога быў Жан Кальвін, і была адкрытая ў 1909 годзе ў гонар 400-годзьдзя з дня нараджэньня Кальвіна і 350-годзьдзя з даты заснаваньня ўнівэрсытэту.

У цэнтры помніка выяўленыя пяцімэтровыя статуі чатырох галоўных дзеячоў кальвінізму:

Леваруч ад цэнтру разьмешчаныя трохмэтровыя статуі:

Праваруч ад цэнтру разьмешчаныя трохмэтровыя статуі:

Уздоўж сьцяны, з абодвух бакоў ад цэнтральнай статуі, выгравіраваны дэвіз Рэфармацыі і Жэнэвы: Post Tenebras Lux (лац. Пасьля змроку сьвятло). На пастамэнце цэнтральнай статуі выгравіраваная хрыстаграма: ΙΗΣ.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сьцяна Рэфармацыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

46°12′01″ пн. ш. 6°08′44″ у. д.HGЯO