Перайсьці да зьместу

Жан-Франсуа Шампальён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жан-Франсуа Шампальён
Jean-François Champollion
Жан-Франсуа Шампальён.
Партрэт працы Леона Канье (1831)
Дата нараджэньня 23 сьнежня 1790(1790-12-23)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Фіжак
Дата сьмерці 4 сакавіка 1832(1832-03-04)[1][2][3][…] (41 год)
Месца сьмерці Парыж
Прычына сьмерці спыненьне сэрца[d] і інсульт
Месца пахаваньня
Месца вучобы Грэнобльская акадэмія
Занятак егіптолаг
Навуковая сфэра гісторыя, лінгвістыка, археалёгія
Месца працы
Вядомы як заснавальнік эгіпталёгіі, які здолеў расшыфраваць эгіпецкія герогліфы
Сябра ў Société Asiatique[d], Акадэмія надпісаў і прыгожай пісьменнасьці[d][5][6], Нямецкі археалягічны інстытут[d], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d], Расейская акадэмія навук, Каралеўская акадэмія славеснасці, гісторыі і антыкварыяту[d], Турынская акадэмія навук[d][7], Académie delphinale[d][8] і Акадэмія прыгожых мастацтваў[d]
Навуковы кіраўнік Антуан-Ісаак Сыльвэстар дэ Сасі[d]
Вучні Франчэска Сальваліні[d] і Карл Рыхард Лепсыюс[d]
Бацька Jacques Champollion[d]
Узнагароды Ордэн сьвятога Джузэпэ
Подпіс Выява аўтографу

Жан-Франсуа́ Шампальён (па-француску: Jean-François Champollion; 23 сьнежня 1790 — 4 сакавіка 1832) — францускі гісторык-арыенталіст і лінгвіст, заснавальнік эгіпталёгіі.

Дзякуючы праведзенай ім расшыфроўцы тэксту Разэцкага каменя 14 верасьня 1822 зрабілася магчымым чытаньне эгіпецкіх герогліфаў і далейшае разьвіцьцё эгіпталёгіі як навукі.

Вучыўся ў Школе ўсходніх моваў у Калеж дэ Франс (1807—1809). 3 1809 выкладаў ва ўнівэрсытэце Грэноблю (з 1818 прафэсар). Быў сябрам Францускага геаграфічнага таварыства.

Пасьля шматгадовай працы над дэшыфроўкай эгіпецкіх герогліфаў у 1822 прачытаў надпіс на Разэцкім камені; распрацаваў прынцыпы дэшыфроўкі і вызначыў пасьлядоўнасьць разьвіцьця эгіпецкага герагліфічнага пісьма (герагліфічнае, гератычнае, дэматычнае). У 1824—1826 вывучаў эгіпецкія помнікі ў музэях Італіі, потым працаваў захавальнікам Эгіпецкага музэю ў Люўры. У 1828—1830 кіраваў экспэдыцыяй у Эгіпет, сабраў і скапіяваў шмат эгіпецкіх тэкстаў, помнікаў і выяваў. У 1831 узначаліў першую ў сьвеце катэдру эгіпталёгіі ў Калеж дэ Франс. Склаў першыя граматыку і слоўнік старажытнаэгіпецкай мовы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]