Жан-Франсуа Шампальён
Жан-Франсуа Шампальён | |
Jean-François Champollion | |
![]() Жан-Франсуа Шампальён. Партрэт працы Леона Канье (1831) | |
Дата нараджэньня | 23 сьнежня 1790[1][2][3][4][5][6][7][8][9] |
---|---|
Месца нараджэньня | Фіжак |
Дата сьмерці | 4 сакавіка 1832[1][2][3][4][5][6][7][8][10][11][12][13][9][14][9][9] (41 год) |
Месца сьмерці | Парыж |
Прычына сьмерці | спыненьне сэрца і інсульт |
Месца пахаваньня | Пэр-Ляшэз |
Грамадзянства | Каралеўства Францыя[15] Каралеўства Францыя Каралеўства Францыя |
Месца вучобы | Грэнобльская акадэмія |
Занятак | егіптолаг |
Навуковая сфэра | гісторыя, лінгвістыка, археалёгія |
Месца працы | Калеж дэ Франс[16] і Грэнобльскі ўнівэрсытэт |
Вядомы як | заснавальнік эгіпталёгіі, які здолеў расшыфраваць эгіпецкія герогліфы |
Навуковы кіраўнік | Антуан-Ісаак Сыльвэстар дэ Сасі |
Вучні | Франчэска Сальваліні і Карл Рыхард Лепсыюс |
Бацька | Jacques Champollion[d] |
Узнагароды | Ордэн сьвятога Джузэпэ |
Жан-Франсуа́ Шампальён (па-француску: Jean-François Champollion; 23 сьнежня 1790 — 4 сакавіка 1832) — францускі гісторык-арыенталіст і лінгвіст, заснавальнік эгіпталёгіі.
Дзякуючы праведзенай ім расшыфроўцы тэксту Разэцкага каменя 14 верасьня 1822 зрабілася магчымым чытаньне эгіпецкіх герогліфаў і далейшае разьвіцьцё эгіпталёгіі як навукі.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вучыўся ў Школе ўсходніх моваў у Калеж дэ Франс (1807—1809). 3 1809 выкладаў ва ўнівэрсытэце Грэноблю (з 1818 прафэсар). Быў сябрам Францускага геаграфічнага таварыства.
Пасьля шматгадовай працы над дэшыфроўкай эгіпецкіх герогліфаў у 1822 прачытаў надпіс на Разэцкім камені; распрацаваў прынцыпы дэшыфроўкі і вызначыў пасьлядоўнасьць разьвіцьця эгіпецкага герагліфічнага пісьма (герагліфічнае, гератычнае, дэматычнае). У 1824—1826 вывучаў эгіпецкія помнікі ў музэях Італіі, потым працаваў захавальнікам Эгіпецкага музэю ў Люўры. У 1828—1830 кіраваў экспэдыцыяй у Эгіпет, сабраў і скапіяваў шмат эгіпецкіх тэкстаў, помнікаў і выяваў. У 1831 узначаліў першую ў сьвеце катэдру эгіпталёгіі ў Калеж дэ Франс. Склаў першыя граматыку і слоўнік старажытнаэгіпецкай мовы.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834.
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б https://www.umass.edu/wsp/philology/gallery/champollion.html
- ^ а б http://www.museechampollion-isere.fr/1791-jean-francois-champollion-1790-1832-.htm
- ^ а б http://www.histoire-medecine.fr/articles-histoire-de-la-medecine-jean-francois-champollion.php
- ^ а б http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=5397
- ^ а б в г Турынская акадэмія навук — 1757.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ GeneaStar
- ^ Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ http://www.bbc.co.uk/pressoffice/pressreleases/stories/2005/10_october/17/egypt_champ.shtml
- ^ list of professors at Collège de France