Дэнгафы
Выгляд
Герб «Дзік» | |
Краіна паходжаньня | Вэстфалія |
---|
Дэнгафы (Denhafy; ням. Dönhoff, польск. Denhoff) — шляхецкі род гербу ўласнага «Дзік»[1].
Паходзіць з графства Марк ў Вэстфаліі, адкуль рыцар Герман Дэнгаф перасяліўся ў Інфлянты ў 1320 годзе. У пачатку XVII ст. Дэнгафы атрымалі падданства Рэчы Паспалітай.
Па падзелах Рэчы Паспалітай адна галіна атрымала расейскае падданства, другая — прускае.
Вядомыя прадстаўнікі роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эрнэст Магнус Дэнгаф (1581—1642) — кашталян і ваявода парнаўскі
- Герард Дэнгаф (1590—1648) — кашталян гданьскі (1642), ваявода паморскі (1643—1648), падскарбі Прускай зямлі (1643)
- Тэадор Дэнгаф (? — 1684), падстолі (1655—1656) і крайчы вялікі літоўскі (1656—1658), падскарбі надворны літоўскі (1658—1661) і падкаморы вялікі каронны (з 1661)
- Герард Дэнгаф (каля 1632 — 1685) — харунжы надворны каронны (1661), чашнік (1661—1666) і падстолі вялікі літоўскі (з 1666)
- Уладзіслаў Дэнгаф (1639—1683) — граф Сьвятой Рымскай імпэрыі, ваявода паморскі
- Жыгімонт Віктар Дэнгаф (пам. 1694) — падскарбі надворны літоўскі (1693)
- Станіслаў Эрнэст Дэнгаф (1673—1728) — гетман польны літоўскі (з 1709), ваявода полацкі (з 1723)
- Багуслаў Эрнэст Дэнгаф (? — 1734) — падкаморы вялікі літоўскі (1702), генэрал літоўскай артылерыі (1710—1725)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Кацярына Дэнгаф (з фон Дона)
-
Канстанцыя Сангушка (з Дэнгафаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Дэнгафы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 613.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4