Перайсьці да зьместу

Герард Дэнгаф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герард Дэнгаф

Герб «Дзік»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1632 або 5 ліпеня 1632(1632-07-05)
Памёр 5 студзеня 1685(1685-01-05)[1], 1685 або 3 студзеня 1685(1685-01-03)
Род Дэнгафы
Бацькі Эрнэст Магнус Дэнгаф[d][2]
Katharina, Burggräfin und Gräfin zu Dohna-Lauck[d][2]
Дзеці Багуслаў Эрнэст Дэнгаф і Maria Eleanor, Gräfin von Dönhoff[d][2]

Герард Дэнгаф (каля 1632 — 5 студзеня 1685) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Харунжы надворны каронны (1661), чашнік (1661—1666) і падстолі вялікі літоўскі (з 1666)[3]. Быў старостам цельшыцкім.

Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў гербу ўласнага «Дзік», сын Эрнэста Магнуса, ваяводы парнаўскага, Кацярыны фон Дона. Меў брата Эрнэста.

Навучаўся ў Лейдэнскім унівэрсытэце. Сьпярша атрымаў званьне каралеўскага двараніна, пазьней займаў некалькі дзяржаўных пасадаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

У 1669 годзе ўдзельнічаў у элекцыі караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага.

У шлюбе з Ганнай Бэатай фон Гальдштэйн, меў 2 сыноў і 3 дачок, сярод якіх найбольш вядомы Багуслаў Эрнэст, падкаморы вялікі літоўскі.

  1. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 304.
  2. ^ а б в Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  3. ^ Пазднякоў В. Дэнгафы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 613.