Перайсьці да зьместу

Дыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Дыя

Dyje
Зьліцьцё Дыі й Моравы
Зьліцьцё Дыі й Моравы
Агульныя зьвесткі
Выток каля Рабсу
Вышыня вытоку 410 м
Вусьце Морава
Краіны басэйну Аўстрыя, Чэхія
Вобласьці Знойменская акруга, раён Брно-прыгарад[d] і Бржэцлаў[d]
Даўжыня 235,4 км
Сярэднегадавы сьцёк 43,9 м³/с
Плошча басэйну 13 419 км²
Месцазнаходжаньне
Дыя на мапе
Асноўныя прытокі
Левыя Іглава

Дыя (па-чэску: Dyje, па-нямецку: Thaya) — рака ў Аўстрыі й Чэхіі, правы прыток Моравы. Цячэ з захаду на ўсход уздоўж мяжы Чэхіі й Аўстрыі. Мае даўжыню 235,4 км. Плошча басэйну складае 13 419 км², сьцёк — 43,9 м³/с. Выток ракі ўтвараюць рэкі Мораўска-Дыя й Дойчэ-Тая каля Рабсу. У сярэднім цячэньні ўтварае глыбокую даліну, са схіламі да 100 мэтраў. Такі рэльеф дазваляў будаваць уздоўж даліны ракі добра абароненыя месцы. З тых часоў на берагах ракі захавалася шмат замкаў. У рэчышчы ракі пабудаваны дзьве дамбы. Таксама ў даліне ракі створана шмат нацыянальных паркаў.

Паходжаньне назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва ракі, верагодна, узыходзіць у дакельцкі пэрыяд. Індаэўрапейскі корань -dheu- азначе цячы, у рымскі пэрыяд назва сказілася да dujas (Дуяс). Славяне ўпершыню пачалі выкарыстоўваць назву Dyja (Дыя), утвораную ад Дуяс у VII, VIII стагодзьдзях. Ва ўсходняй Аўстрыі ў XI стагодзьдзі выкарыстоўвалі скажоную назву Taja (Тая). Згодна з чэскай хронікай 1082 року назву Дыя выкарыстоўвалі ў асноўным толькі славяне, іншыя народы карысталіся назвай Тая.

Вялікія месцы на раце

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў