Знойменская акруга
Выгляд
| Знойменская акруга | |
| Okres Znojmo | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Чэхія |
| Статус | акруга |
| Уваходзіць у | Паўднёвамараўскі край |
| Адміністрацыйны цэнтар | Знойма |
| Афіцыйныя мовы | чэская мова |
| Насельніцтва | 113 288 |
| Шчыльнасьць | 71 чал./км² |
| Плошча | 1590,50 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Код ISO 3166-2 | CZ-627 |
| Код аўтам. нумароў | ZN |
| | |


Знойменская акруга (па-чэску: Okres Znojmo) — акруга Паўднёвамараўскага краю Чэхіі.
Адміністрацыйны цэнтар акругі — места Знойма. Плошча — 1590,5 км², колькасьць насельніцтва складае 113 288 чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 71 чал./км². У раёне налічваецца 144 муніцыпалітэты, зь якіх 5 месцаў і 10 мястэчак.
Разьмешчаны на паўднёвым захадзе Паўднёвамараўскага краю. Мяжуе з Брно-прадмесьцевай акругай на паўночным усходзе й Бржэцлавам на захадзе. На паўночным захадзе мяжуе з Тршэбіцкай акругай Высачынскага краю, на захадзе — з Йіндржыхуў-Градзецкай акругай Паўднёвачэскага краю. На поўдні — дзяржаўная мяжа з Аўстрыяй.
У акрузе месьціцца адзін з народных паркаў, Народны парк Падые (па-чэску: Národní park Podyjí).